Мікашэвіцкі сельсавет
Выгляд
Мікашэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — працоўны пасёлак Мікашэвічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ленінскага раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Сітніцкага сельсавету.
20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёну.
27 чэрвеня 1961 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 350
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 204, 235, 241