Царква Раства Багародзіцы (Лахва)
| Помнік гісторыі | |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Лахва |
| Каардынаты | 52°12′55,28″ пн. ш. 27°06′22,11″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Пінская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лахве. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы колішняга мястэчка, на беразе ракі Сьмердзі[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лахве збудавалі ў 1889 годзе на месцы касьцёла XVII ст., фундаванага Радзівіламі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю, галоўнае месца ў якой займае кубападобны асноўны аб’ём зь пяцьцю купаламі-цыбулінамі, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі, з захаду — невялікі бабінец і масіўная званіца. Высокая 4-ярусная (2 васьмерыкі на 2 чацьверыках) шатровая званіца кантрастуе зь ніжэйшымі аб’ёмамі. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія 2-ярусныя карнізы, прафіляваныя пасы, какошнікі, пэрспэктыўныя парталы.
У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVII — XVIII стагодзьдзяў: «Ян Златавуст», «Уваскрасеньне — сашэсьце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (XVII ст.), драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XIX стагодзьдзя[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1929 г.
- 1941 г.
- 1942 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Інтэр’ер
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рыбгасная, 22.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000465 |