Лахаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лахаўка
трансьліт. Lachaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Лахвенскі
Насельніцтва: 464 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225663
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′32″ пн. ш. 27°9′2″ у. д. / 52.19222° пн. ш. 27.15056° у. д. / 52.19222; 27.15056Каардынаты: 52°11′32″ пн. ш. 27°9′2″ у. д. / 52.19222° пн. ш. 27.15056° у. д. / 52.19222; 27.15056
Лахаўка на мапе Беларусі ±
Лахаўка
Лахаўка
Лахаўка
Лахаўка
Лахаўка
Лахаўка

Ла́хаўка[1]вёска ў Лунінецкім раёне, Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лахвенскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя зьвесткі пра Лахаўку датуюцца 1493 годам, калі вялікі князь Аляксандар падараваў Лахву троцкаму ваяводу Пятру Янавічу Мантыгірдавічу. У склад воласьці ўваходзіла і Лахаўка. У 1588 годзе Малая Лахаўка — уласнасьць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясьвіжы. У 1672 г. у Малой Лахаўцы — 30 двароў і 18,5 валокі зямлі, зь якіх 6 пустых. А яшчэ згадваецца, што ў 1795 годзе ў вёсцы налічвалася 45 двароў.

У 1914 годзе мясцовыя сяляне на свае сродкі адкрылі школу. З суседняй вёскі Любані былі запрошаны адукаваныя хлопцы Іван Караніха і Андрэй Шэўчык, якія за невялікую плату (3 рублі ў месяц за вучня) навучалі вясковых дзетак грамаце. Вучылася да 30 дзяцей.

У сярэдзіне 1920-х гадоў ў вёсцы адбыўся адбыўся пажар, у выніку якога згарэла дзьве вуліцы, а ў 1928 годзе агонь вынішчыў паўвёскі. Таму каб пазьбегнуць скучанасьці — пачалася хутарызацыя.

Падчас нямецкай акупацыі было расстраляна ці загінула ў нямецкіх лягерах, ці ў партызанах больш за 20 чалавек. Шмат жыхароў Лахаўкі было вывезена ў Нямеччыну прымусова. 48 вяскоўцаў загінула на фронце.

Пасьля вайны ў Лахаўцы былі створаны 2 калгасы: «Сьцяг камунізму» і «Чырвоная зорка», якія пазьней аб’ядналіся ў адзін — «Новае Палесьсе». З 1959 г. пачалося перасяленьне жыхароў з хутароў у вёску. Вёска раскінулася з поўдня на поўнач працягласьцю ў 6 кілямэтраў. Атрымалася дзьве часткі: непасрэдна сама Лахаўка і Бродкі — новае пасяленьне, сфармаванае з хутарскіх гаспадарак.

У 1960—1970 гадах у вёсцы дзейнічалі 2 пачатковыя школы, два дзіцячыя садкі, бібліятэка, ФАП, 2 крамы, лазьня.

У 1986 годзе пасьля аварыі на ЧАЭС вёска трапіла ў зону павышанага радыяцыйнага фону.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 464 жыхары
  • 1999 год — 614 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 199

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]