Гершоны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гершоны
трансьліт. Hieršony
Першыя згадкі: 1564
Былая назва: Гершановічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Гершонскі
Насельніцтва: 124 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
СААТА: 1212804011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°2′49″ пн. ш. 23°43′1″ у. д. / 52.04694° пн. ш. 23.71694° у. д. / 52.04694; 23.71694Каардынаты: 52°2′49″ пн. ш. 23°43′1″ у. д. / 52.04694° пн. ш. 23.71694° у. д. / 52.04694; 23.71694
Гершоны на мапе Беларусі ±
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гершо́ны[1] — былая вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. 1 чэрвеня 2007 году ўключаная ў гарадзкую мяжу Берасьця. Гершоны ўваходзілі ў склад і зьяўляліся цэнтрам Гершонскага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ранейшая назва — Гершано́вічы[2]. Мяркуецца, што гэтая назва паходзіць ад нямецкага слова «аснова» (ці «кіраўнік», «уладар»). Ёсьць меркаваньні, паводле каторых назва вёскі паходзіць ад імені нямецкага барона Шона. Перад іменем гэтага барона ставілася слова «гер» (па-нямецку: Herr). Адпаведна пры зьліцьці слова «гер» з прозьвішчам «Шон» утварылася слова «Гершон» зь пераходам е ў я ў беларускай мове. Магчыма, адсюль і ўзьнікла назва вёскі Гершоны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1564 годзе ўзгадваецца пра Кіршанавіцкі палац. У 16 стагодзьдзі Гершоны былі сялом у Берасьцейскім старостве Трокскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў Гершонах жыў 41 чалавек[3]. Гісторыя Гершонаў зьвязаная зь іменем Афанасія Філіповіча, берасьцейскага ігумена. 5 верасьня 1648 году ён быў забіты непадалёк ад Гершонаў за выступы супраць Берасьцейскай уніі.

У Гершонах знаходзіцца Царква Раства Прасьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1866—1869 гадох. Блізу Гершонаў находзяцца абарончыя збудаваньні Берасьцейскага (Брэст-Літоўскага, 62-га) раёну ўмацаваньняў (гл. Берасьцейская крэпасьць):

  • Форт № 5 пабудаваны ў 1878—1888 гадох. Ён дастаткова добра захаваўся і цяпер зьяўляецца часткай музэю «Берасьцейская крэпасьць»;
  • Форт літары З пабудаваны ў 1913—1914 гадох. Пасьля Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўваўся пад склад угнаеньняў і істотна пашкоджаны;
  • Доўгачасовыя агнявыя пункты Берасьцейскага раёну ўмацаваньняў, пабудаваныя ў 1940—1941 гадох.

Сумеснае прадпрыемства па вытворчасьці мэталячарапіцы «Берасьцесталь».

27 лістапада 2007 году цэнтар Гершонскага сельсавету перанесены з Гершонаў у вёску Страдзеч[4]. 1 чэрвеня 2007 году вёска перададзеная ў склад гораду Берасьця[5]. 21 сьнежня 2007 году вёска выключаная з складу Гершонскага сельсавету[6].

У студзені 2008 году гарадзкія ўлады Берасьця апублікавалі праект забудовы гарадзкога раёну Валынка-Гершоны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 91
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 203
  3. ^ Гершоны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. с. 105
  4. ^ «О переносе административно-территориального центра Гершонского сельского Совета». Решение Брестского районного Совета депутатов от 27 ноября 2007 г. № 61(рас.)
  5. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района». Указ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255(рас.)
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 84(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]