Перайсьці да зьместу

Кіршы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіршы
лац. Kiršy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Менскі
Сельсавет Пятрышкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°00′20″ пн. ш. 27°14′36″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 354 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 17
Паштовы індэкс 223036[1]
Нумарны знак 5
Кіршы на мапе Беларусі ±
Кіршы
Кіршы
Кіршы
Кіршы
Кіршы
Кіршы

Кіршы́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Княгіньцы. Уваходзяць у склад Пятрышкаўскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Н8940 (Заслаўе — Кіршы — Новае Поле[3]), за 15 км ад Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, за 1,5 км ад Заслаўя.

Герыш, Герш, Гіраш, Гірыш, Гірш або Кірш (Gerisch, Gersch[4], Gierasch, Gierisch, Giersch, Kiersch) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[6]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Giersz, Gierasz, Gerysz[7] і Girsz[8].

  • 1909 год — 281 чалавек[9]
  • 1999 год — 254 чалавекі
  • 2010 год — 354 чалавекі

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы разьмяшчаецца прыватнае прадпрыемства «ПапераксИндастри»[10].

  1. ↑ Кирши — список улиц. Телефонный код 8-017 — Белпошта (рас.)
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 314
  3. ↑ Пералік мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня Менскага раёну, якія абслугоўваюцца філіялам КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРСУ № 194» з абмежаваньнем нясучай здольнасьці дарожных адзёжаў 6 ды 10 тон (рас.)
  4. ↑ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 44.
  5. ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 31.
  6. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  7. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 214.
  8. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  9. ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 83.
  10. ↑ Частное Производственно-Торговое Унитарное Предприятие «ПапераксИндастри»(недаступная спасылка) — «Государственная система каталогизации продукции» (рас.)