Менск (футбольны клюб)
Менск | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Менск» |
---|---|
Заснаваны | 2006 |
Горад | Менск, Беларусь |
Стадыён |
ФК «Менск» Умяшчальнасьць: 3000 |
Старшыня | Андрэй Васілевіч[1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2024 | 13 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Менск» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Уладальнік Кубка Беларусі (2013). Выступае ў найвышэйшай лізе. Футбольны клюб паходзіць ад футбольнай школы моладзі, якая была створана ў Менску, яшчэ ў 1954 годзе. У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена», зьяўляючыся на той момант школай алімпійскага рэзэрву. З 1992 году, пасьля здабычы незалежнасьці рэспублікі, клюб браў удзел у розыгрышах чэмпіянату Беларусі, выступаючы, аднак, толькі ў ніжэйшых лігах. У 2006 годзе было праведзена аб’яднаньне зь менскім клюбам «Тарпэда-СКА», новы клюб атрымаў назоў «Менск» і пачаў фінансавацца з гарадзкога бюджэту, якога аднак не хапае на куплю высокааплатных гульцоў[3]. Акрамя таго, дзякуючы аб’яднаньню клюб атрымаў магчымасьць праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Тарпэда», які месьціцца ў Заводзкім раёне сталіцы. Найлепшым дасягненьнем клюбу ў чэмпіянаце зьяўляецца атрыманьне трэцяга месца ў розыгрышы чэмпіянату Беларусі 2010 году.
Клюб мае самую буйную футбольную школу ў краіне[4], што стала забясьпечвае каманду баяздольным калектывам. Праз футбольную школу клюбу ў свае часы праходзілі такія знакамітыя гульцы, як Эдуард Зарэмба, Леанід Гарай, Васіль Швяцоў, Дзьмітры Падрэз, Уладзімер Нявінскі, Сяргей Федаровіч, Віталь Рагожкін, Аляксандар Баранаў, Васіль Хамутоўскі, Мікалай Рындзюк і іншыя.
Лягатып клюбу ўтрымлівае выяву гербу гораду. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца сіні й чырвоны. Акрамя мужчынскай каманды клюб мае жаночую каманду, а таксама юнацкую школу для падтрыхтоўкі дзяўчынак.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольная школа моладзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 чэрвеня 1954 году паводле загаду старшыні Камітэту па фізычнай культуры й спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны й у іншых гарадах краіны, то бок у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі й Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газэты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».
Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каанда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасьці гульняў клюб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сымбалічны сьпіс найлепшых 33 гульцоў спаборніцтва траціну занялі гульцы футбольнай школы моладзі.
Пасьля сэнсацыйнай перамогі, менскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнула да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. У сэзоне 1956 году клюб заняў чацьвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасьля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клюб заняў апошняе месца. Сэзон 1957 году зноўку меў паэтапны характар, клюб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасьцю клюбу заняць зноўку толькі чацьвертае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюзу сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і менскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыя пры гэтым добрай фізычнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічанае майстэрства гульцоў было ацэнена спэцыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец менскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.
Пасьля турніру клюб зноўку зьведаў страты ў сваім складзе, то бок у менскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба й Леанід Гарай. Усяго клюб разлучыўся з шаснацацю гульцамі. У сэзоне 1958 году чэмпіянату БССР каманда зноўку зь лёгкасьцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасьля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.
Каманда падрыхтоўкі моладзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1959 году паводле пастановы камітэту па фізычнай культуры й спорце пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Менскага гарадзкога савету зьвязу спартовых таварыстваў і арганізацыяў. Каманда займалася падрыхтоўкаў гульцоў для рэспубліканскіх камандаў, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны й гораду. У 1981 годзе ў Менску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартовы комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што ня мела аналягаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізаваная ў дзіцяча-спартовую школу алімпійскага рэзэрву Менгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена».
У 1990 годзе была зьдзейсьнена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Зьмена» прыняла ўдзел у розыгрышы другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнэрам пачаў працаваць у клюбе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клюб заняў дзявяты радок.
«Зьмена»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон 1992 году клюб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сэзон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і пэрспэктыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнэрскіх абавязкаў, яшчэ й выходзіў гуляць за каманду ў якасьці гульца. «Зьмена» адразу заняла першае месца й атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасьля ўдалага сэзону клюб зьведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клюбы, на іхнае месца прыйшла іншая моладзь.
Наступны сэзон зноўку пачаўся вельмі ўдала, клюб быў адным зь лідэраў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сэзону, значна страціў свае пазыцыі й, у выніку, скончыў сэзон на восьмым месцы. Па заканчэньні сэзону ў менскае «Тарпэда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.
Новы сэзон стаўся расчараваньнем для клюбу, страціўшы вялікую колькасьць гульцоў, каманда ня здолела аказваць супраціў іншым клюбам, у выніку чаго клюб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсьці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клюб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак у зімку трэнэрам клюбу стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клюб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клюбу таго сэзону варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава й Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўню найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 1995 годзе Малафееў зьехаў у Расею, дзе яму прапанаваў месца трэнэра цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сэзон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розных клюбах Беларусі. Больш за ўсё футбалістаў «Зьмены» перайшло ў зноўку створаны клюб БАТЭ. З 1998 па 2003 гады клюб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі ня браў, толькі аднойчы зьявіўшыся ў розыгрышы другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок.
«Менск»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 2006 годзе на базе клюбу «Зьмена», які на той час выступаў у першай лізе, стаўшы ейным пераможцам. У сэзоне 2007 году клюб упершыню выступаў у найвышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца й зноў выбыў у першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клюб упершыню заваяваў бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, што дазволіла клюбу дэбютаваць у эўракубках. Аднак каманда ў розыгрышы Лігі Эўропы здолела дайсьці толькі да 2-га кваліфікацыйнага раўнду, дзе саступіла турэцкаму клюбу «Газыянтэпспор». На пачатку сэзону 2013 году галоўны трэнэр клюбу Вадзім Скрыпчанка абвесьціў, што задачай на сэзон зьяўляецца «золата» чэмпіянату й перамога ў Кубку Беларусі[5], чым нямала зьдзівіў спэцыялістаў. Аднак кубак краіны «Менск» усё ж такі атрымаў, у фінале перайграўшы на жодзінскім стадыёне «Тарпэда» менскае «Дынама» (1:1, пэн. 4:1)[6].
Дзякуючы гэтаму трафэю клюб у другі раз у гісторыі прыняў удзел у Лізе Эўропы, і на гэты раз больш пасьпяхова. У 2-м раўндзе менчукі былі мацней за мальтыйскую «Валету» (1:1, 2:0). У першым матчы 3-га раўнду супраць шатляндзкага «Сэнт-Джонстану», які праходзіў у Горадні, «Менск» трываў паразу й, як тады здавалася, страціў амаль усе шанцы на працяг эўракубкавай кампаніі. Аднак, у матчы ў адказ сэрбскі абаронца сталічнага клюбу Мілаш Рніч забіў адзіны мяч у гульні, а ў сэрыі пэнальці героем сустрэчы стаў брамнік Уладзімер Бушма, дзякуючы якому каманда выйшла ў наступны раўнд. Цікава, што на наступным этапе «Менск» застаўся адзіным прадстаўнікоў Беларусі ў эўракубках, больш моцныя БАТЭ, «Шахцёр» і менскае «Дынама» на той момант ужо спынілі сваю летнюю эўракубкавую кампанію. У раўндзе плэй-оф «Менск» сустракаўся з бэльгійскім «Стандардам», які меў статус фаварыту ў гэтым супрацьстаяньні. Сэнсацыі зрабіць беларусы ня здолелі й саступілі ў абедзьвюх сустрэчах (0:2, 1:3).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіянат Беларусі
- Трэцяе месца: 2010
- Уладальнікі Кубка Беларусі: 2013
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Найвышэйшая | 6 | 30 | 11 | 6 | 13 | 36–46 | 39 | Ул |
2013 | Найвышэйшая | 9 | 32 | 10 | 8 | 14 | 36–40 | 38 | 1/2 |
2014 | Найвышэйшая | 7 | 32 | 16 | 4 | 12 | 45–36 | 52 | 1/16 |
2015 | Найвышэйшая | 6 | 26 | 12 | 4 | 10 | 29–28 | 40 | 1/2 |
2016 | Найвышэйшая | 4 | 30 | 15 | 8 | 7 | 49–24 | 53 | 1/4 |
2017 | Найвышэйшая | 14 | 30 | 3 | 14 | 13 | 19–39 | 23 | 1/8 |
2018 | Найвышэйшая | 11 | 30 | 7 | 9 | 14 | 34–42 | 30 | 1/8 |
2019 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 9 | 9 | 12 | 36–44 | 36 | 1/8 |
2020 | Найвышэйшая | 11 | 30 | 11 | 5 | 14 | 45–57 | 38 | 1/4 |
2021 | Найвышэйшая | 12 | 30 | 8 | 9 | 13 | 32–52 | 33 | 1/16 |
2022 | Найвышэйшая | 6 | 30 | 12 | 8 | 10 | 47–43 | 44 | 1/8 |
2023 | Найвышэйшая | 9 | 28 | 8 | 9 | 11 | 21–26 | 33 | 1/4 |
Удзел у эўракубках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга Эўропы | 10 | 3 | 3 | 4 | 10—14 |
Усяго | 10 | 3 | 3 | 4 | 10—14 |
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
2011—2012 | Ліга Эўропы | 1 к/р | АЗАЛ | 2:1 | 1:1 | |
2 к/р | Газыянтэпспор | 1:1 | 1:4 | |||
2013—2014 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Валета | 2:0 | 1:1 | |
3 к/р | Сэнт-Джонстан | 0:1 | 1:0 (3:2, пэн.) | |||
Плэй-оф | Стандард Льеж | 0:2 | 1:3 |
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віталь Тараканаў (да 2011)
- Андрэй Доўнар (в. а., 2011)
- Вадзім Скрыпчанка (сьнежань 2011 — кастрычнік 2013)
- Андрэй Скарабагацька (сьнежань 2013 — чэрвень 2014, в. а. у кастрычніку — сьнежні 2013)
- Андрэй Пышнік (чэрвень 2014 году — сьнежань 2015 году)[7]
- Георгі Кандрацьеў (студзень 2016 году — сьнежань 2017 году)[8]
- Аляксандар Лухвіч (студзень 2018 году — студзень 2019 год)[9]
- Андрэй Разін (з студзеня 2019 году)[10]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ФК «Минск» — Руководство клуба
- ^ https://football.by/news/182559
- ^ Выигрывает не тот, кто больше может, а тот, кто больше хочет. FCMinsk.by
- ^ Минская пирамида. FCMinsk.by
- ^ Вадим Скрипченко: «Наши задачи - золото чемпионата и Кубок Беларуси. Слишком смело?»
- ^ Футбол. «Минск» — обладатель Кубка Беларуси. Как важно быть серьезным (рас.) «Прессбол»
- ^ «Минск» отправил в отставку главного тренера Андрея Скоробогатько и его помощников (рас.)
- ^ Георгий Кондратьев назначен главным тренером «Минска» (рас.)
- ^ Александр Лухвич возглавил «Минск» (рас.)
- ^ «Минск» назвал имя нового главного тренера (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
- Неафіцыйная старонка (рас.)
|