Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Дзенісенка (2006)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Дзенісенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 чэрвеня 2006(2006-06-08)[1] (18 гадоў)
Рост 190 см[1]
Вага 75 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 80
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 Менск 4 (0)
2024—4 Менск-2 6 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лістапада 2024.

Дзьмі́тры Дзенісе́нка (нар. 8 чэрвеня 2006 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Менску».

Выхаванец футбольнай акадэміі «Менску». На пачатку 2023 году пачаў выступаць за дублюючы склад каманды. Цягам сэзону часам трапляў у заяўку асноўнай каманды клюбу, але на полі не зьяўляўся. У 2024 годзе быў пераведзены ў першую каманду, у складзе якой дэбютаваў 31 сакавіка 2024 годзе ў матчы супраць менскага «Дынама». Пры гэтым гулец адгуляў увесь матч.

У верасьні 2021 году атрымаў выклік да зборнай Беларусі (да 16 гадоў), у складзе якой дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны[2]. У лютым 2022 году ў складзе зборнай браў удзел у Кубку Разьвіцьця. У чэрвені 2022 году далучыўся да зборнай Беларусі (да 19 гадоў), дзе запачаткаваў выступы ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану, адзначыўшыся забітым голам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]