Аляксей Туманаў
| Аляксей Туманаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 181 см[1] | |
| Вага | 74 кг[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Менск | |
| Нумар | 55 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023— | Менск | 55 (3) |
| 2025— | → Менск-2 | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Аляксей Туманаў (нар. 19 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам у СДЮШАР БФСТ «Дынама», дзе ягоным першым трэнэрам быў Валянцін Дамашэвіч. Пазьней Туманаў далучыўся да акадэміі клюбу «Менск». У 2021 годзе пачаў абараняць колеры дублюючай каманды клюбу. Улетку таго ж году склаў сваю першую прафэсійную працоўную дамову з клюбам[2], аднак чакаць пераводу ў першую каманду давялося ажно да 2023 году. Дэбютаваў за клюб 17 сакавіка 2023 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць мазырскай «Славіі», зьявіўшыся на полі зь першых хвілінаў сустрэчы. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаўшы адным з ключавых гульцоў, гуляючы пераважна на левым флянзе абароны. У заключным матчы сэзону 2023 году, які ладзіўся 2 сьнежня, адзначыўся першым голам, які быў улучаны ў браму «Іслачы». У 2024 годзе працягваў выкарыстоўвацца ў асноўным складзе, а па заканчэньні сэзону склаў новую працоўную ўгоду з клюбам[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ліпені 2021 году футбаліст выправіўся на зборы з зборнай Беларусі (да 19 гадоў)[4]. У кастрычніку 2021 году поруч з камандай выправіўся і на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы (да 19 гадоў)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д е ё ж з https://fcminsk.by/player/aleksej-tumanov-2/
- ^ Юлий Кузнецов продлил контракт с «Минском» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
- ^ Алексей Туманов и Арсений Мигдаленок продлили контракты с "Минском" (рас.). Football.by (2025-01-21). Праверана 2025-03-09 г.
- ^ Трое представителей «Минска» работают в составе сборной Беларуси U19 (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
- ^ Шесть «горожан» сыграли за сборную Беларуси U-19 (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway