Энэргетык-БДУ Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зорка-БДУ Менск»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Энэргетык-БДУ
FK Zorka-BDU.gif
Заснаваны 1996
Горад Менск, Беларусь
Стадыён РЦАП-БДУ
Умяшчальнасьць: 1500
Галоўны трэнэр Уладзімер Бяляўскі
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2019 12 месца
Афіцыйны сайт

«Энэргетык-БДУ» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Заснаваны ў 1996 годзе. У 2002—2005 гадах выступаў у найвышэйшай лізе. Клюб мае сярод сваіх выхаванцаў такіх футбалістаў, як Аляксандар Быліна, Аляксей Сквярнюк, Валеры Апанас і некаторых іншых. У 2018 годзе каманда заняла другое месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права на ўдзел у найвышэйшай лізе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў другую лігу, адкуль празь некалькі гадоў падвысіўся спачатку да першай, а потым і да найвышэйшай лігі. У эліце беларускага футболу клюб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў першую, а потым і ў другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

У сэзоне 2013 году клюб вёў барацьбу за выхад у першую лігу, але ў канцы сэзону саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым ня менш, пасьля адмовы «Нёману» ад павышэньня ў лютым 2014 году менчукі ўсё ж такі атрымалі магчымасьць выступіць у першай лізе[1]. У сакавіку 2014 году «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па ранзе дывізіёне[2].

У сэзоне 2014 году склад каманды амаль не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, дасьведчанага Валерыя Апанаса, то ўзрост гульцоў не пераўзыходзіў 27 гадоў, а пасьля зыходу ўлетку 2014 году з каманды лідэраў, Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча, якія адправіліся ў магілеўскі «Дняпро», увогуле 23 гадоў. Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя гульцы бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш пунктаў, і ў выніку каманда скончыла сэзон на 9 месцы. Пры гэтым, паводле колькасьці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасьля мазырскай «Славіі».

На сэзон 2015 году ў каманду зноўку вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Таксама, клюб дапоўнілі дасьведчаныя гульцы Аляксандар Быліна, які выступаў за клюб яшчэ ў часы знаходжаньня «Зоркі-БДУ» ў найвышэйшай лізе, і найлепшы бамбардзір у гісторыі першай лігі Юры Мархель, які таксама раней выступаў за менскі клюб. Дзякуючы такому ўзмацненьню «Зорка-БДУ» на старце сэзону разглядаецца спэцыялістамі як адзін з асноўных прэтэндэнтаў на падвышэньне ў клясе[3]. Новы сэзон каманда пачала зь перамогі на родным стадыёне РЦАП-БДУ над клюбам «Баранавічы» зь лікам 4:2.

Перад пачаткам сэзону 2017 году назва «Зорка»-БДУ была зьмененая на «Энэргетык»-БДУ[4].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 22 ліпеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Артур Лясько 1984
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Наско (ар. Дынама Б.) 1996
3 Сьцяг Камэруну Нап Жуніёр Атэмэнг 1995
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Арцём Шкурдзюк (ар. БАТЭ) 1998
5 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Данііл Мірошнікаў (ар. Дынама Б.) 2000
6 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Арцём Сокал 1994
8 Сьцяг Расеі ПА Міхаіл Башылаў 1993
9 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Яўген Юдчыц 1996
10 Сьцяг Францыі ПА Жэрэмі Мавацю 1997
11 Сьцяг Узбэкістана Нап Шахбоз Умараў 1999
13 Сьцяг Расеі Бр Уладзіслаў Баконін 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Расеі ПА Данііл Вігоўскі 2001
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Сьвірэпа 1999
17 Сьцяг Чарнагорыі Нап Душан Бакіч 1999
18 Сьцяг Францыі ПА Айк Мусаханян 1998
20 Сьцяг Бразыліі ПА Віктар Дыяс 2000
22 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Мухамедаў (ар. БАТЭ) 1998
23 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Васіль Соўпель 1999
25 Сьцяг Расеі Аб Герман Оснаў (ар. Лякаматыў М.) 2001
27 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Гірс 1997
44 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Садоўскі 1997
Сьцяг Таджыкістану Нап Мухамаджон Лоікаў 1998

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Другая 7 36 18 4 14 54–41 58
2013 Другая 3 24 14 7 3 45–16 49
2014 Першая 9 30 12 4 14 50–48 40
2015 Першая 10 30 10 10 10 47–47 40
2016 Першая 10 26 9 6 11 33–41 33
2017 Першая 6 30 12 8 10 39–30 44
2018 Першая 2 Green Arrow Up Darker.svg 28 21 4 3 69–24 67

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 2 1 0 1 2–2
2013—2014 1/16 2 1 0 1 1–3
2014—2015 1/8 3 2 0 1 6–1
2015—2016 1/32 1 0 0 1 0–2
2016—2017 1/16 1 0 1 0 0–0
2017—2018 1/32 1 0 0 1 2–3
2018—2019 1/16 2 0 1 1 1–2
2019—2020 1/8 2 1 0 1 8–3

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]