Мілаш Рніч
| Мілаш Рніч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 студзеня 1989[1] (37 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2012 | Раднічкі Нова-Пазава[d] | 115 (6) |
| 2012 | Нові Пазар | 15 (0) |
| 2013—2014 | Менск | 34 (2) |
| 2014 | Раднічкі 1923 | 5 (0) |
| 2015—2016 | Мэталац | 20 (0) |
| 2016—2017 | Флямуртары Влёра | 18 (0) |
| 2017 | Раднічкі Пірат[d] | 10 (0) |
| 2018 | Бачка | 0 (0) |
| 2018—2019 | Раднічкі Пірат[d] | |
| 2019—2020 | Сьмедзерава | 12 (0) |
| 2020—2021 | Мачва 1929 Богаціч[d] | |
| 2021 | Омладзінац Нові-Банаўцы[d] | |
| 2022 | Раднічкі Нова-Пазава[d] | |
Мі́лаш Рніч (па-сэрбску: Милош Рнић / Miloš Rnić; нар. 24 студзеня 1989 году, Бялград, Югаславія) — колішні сэрбскі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цягам пяці сэзонаў (2007—2012) выступаў за клюб трэцяга сэрбскага дывізіёну «Раднічкі», пасьля перайшоў у клюб наймацнейшага дывізіёну «Нові Пазар», стаўшыся там асноўным абаронцам. У студзені 2013 перайшоў у ФК «Менск»[2]. У складзе «Менску» гуляе звычайна на пазыцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся зь Юрыем Астравухам. 8 жніўня 2013 году ў адказным матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы супраць «Сэнт-Джонстану» адзначыўся голам, які дазволіў «Менску» прайсьці ў наступны раўнд. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам[3]. У канцы ліпеня 2014 году кантракт зь «Менскам» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[4]. У жніўні 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Доньі Срэм»[5], але хутка перабраўся ў клюб «Раднічкі» з Крагуевацу[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Менск»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2 чэрвеня 2013 году на радзіме ажаніўся з Этай Веліч, зь якой сябравалі 3 гады.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Milos Rnic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Футбол. Милош Рнич стал игроком «Минска»
- ↑ Рнич продлил контракт с «Минском»(недаступная спасылка)
- ↑ Милош Рнич покинул «Минск» (рас.)
- ↑ Милош Рнич стал игроком «Доньи Срем» (рас.)
- ↑ Рнић и Крнета код Беквалца
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйнай бачыне ФК «Менск»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль на бачыне «TransferMarkt» (анг.)
- Профіль на бачыне «Прессболу» (рас.)