Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Варакса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Варакса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 студзеня 2004(2004-01-26)[1] (21 год)
Рост 178 см
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Узда 13 (15)
2021—2024 Нёман Горадня 26 (0)
2024 Менск 4 (1)
2025—4 Менск 29 (3)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2024—4 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2025.

Уладзісла́ў Вара́кса (нар. 26 студзеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Менску».

Выхаванец менскага «Дынама». У 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да берасьцейскага «Дынама», дзе пазьней пачаў гуляць за клюбны дубль. У першай палове 2021 году абараняў колеры другалігавай «Ўзды», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам» да сканчэньня 2023 году[2]. 2 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за пераважна дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сэзон 2023 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[3]. У ліпені 2024 году быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Менску»[4], а перад пачаткам сэзону 2025 году падпісаў зь мяшчанамі паўнавартасны кантракт[5][6].

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У чэрвені 2024 году запачаткаваў выступы ў складзе зборнай Беларусі (да 21 году), двойчы за некалькі дзён згуляўшы ў таварыскіх матчах супраць зборнай Мальты.

«Нёман»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]