Перайсьці да зьместу

Эдуард Жэўнераў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Жэўнераў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лістапада 1987(1987-11-01)[1][2] (36 гадоў)
Рост 186 см
Вага 83 кг[4]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008 Савіт Магілёў 32 (0)
2007 Спартак Шклоў 19 (0)
2009—2010 Дняпро Магілёў 30 (1)
2011—2012 Дынама Менск 14 (0)
2012 Дняпро Магілёў 6 (0)
2012 Белшына 2 (0)
2013 Славія Мазыр 0 (0)
2013 Віцебск 26 (0)
2014—2015 Дынама Берасьце 48 (1)
2016 Дняпро Магілёў 9 (0)
2016 Белшына 9 (0)
2017 Янава 18 (0)
2018 Белшына 28 (2)
2019—2020 Смалявічы 51 (0)
2021—2022 Слуцак 32 (0)
2022 Менск 15 (0)
2023 Іслач 0 (0)
2023—2024 Арсэнал Койданаў 40 (3)
2024—4 Менск 9 (1)
Зборныя
2010 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 кастрычніка 2024.

Эдуард Жэўнераў (нарадзіўся 1 лістапада 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».

У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве гораду Магілёва Аляксандар Сяднёў, які зьбіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіту», зь якім дакрочыў да Найвышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасьля таго як «Савіт» спыніў існаваньне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам зь якім узяў бронзавыя мэдалі чэмпіянату, а на наступны сэзон прасунуўся да раўнда плэй-оф Лігі Эўропы. У студзені 2011 году далучыўся да менскага «Дынама». Наўзамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Матвеенка. З траўня 2011 году, калі трэнэрам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыньнікаў, Жаўнераў пачаў трывала выходзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазвцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сэзону сеў на лаўку. У выніку першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў «Дняпры», але і там ня здолеў замацавацца. Улетку 2012 году скасаваў кантракт з «Дынама» і прыяднаўся да «Белшыны», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах. У пачатку 2013 году стаў гульцом мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасьля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клюбе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5], дзе ўлетку таго ж году канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт зь берасьцейцамі[6]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным гульцом дынамаўцаў, але па заканчэньні сэзону пакінуў клюб[7].

У лютым 2016 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[8]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[9]. У студзені 2017 году, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцак», але не падышоў клюбу. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Янава»[10]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[11]. У сьнежні 2018 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[12]. У пачатку сэзона 2019 году быў абраны капітанам каманды. У якасьці трывалага гульца пачатковага складу дапамог смалявіцкаму клюбу вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[13]. У 2020 годзе заставаўся асноўным абаронцам і капітанам каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету з Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Смалявічы»[14].

У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[15]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам[16]. У ліпені 2022 году пакінуў «Слуцак»[17] і хутка далучыўся да «Менску»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[19].

У студзені 2023 году выправіўся на прагляд у «Іслач» і ў лютым падпісаў паўгадавы кантракт з клюбам[20]. Аднак, у складзе каманды толькі ў адным афіцыйным матчы заставаўся на лаўцы запасных, і ўжо ў сакавіку 2023 году пакінуў клуб[21], хутка далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[22]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог «Арсэналу» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клюбам[23]. У ліпені 2024 году пакінуў «Арсэнал»[24] і неўзабаве стаў гульцом «Менску»[25].

11 жніўня 2010 году згуляў свой адзіны матч у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаў на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Летувы.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 25 0
Дняпро Магілёў 2016 Першая ліга 9 0
Белшына Найвышэйшая ліга 9 0
Белшына 2018 Першая ліга 28 2
  1. ^ а б в Eduard Zhevnerov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Eduard Zhevnerov // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://fcminsk.by/player/jeduard-zhevnerov-2/
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/eduard_zhevnerov/
  5. ^ Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (рас.)
  6. ^ Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским "Динамо" (рас.)
  7. ^ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (рас.)
  8. ^ Эдуард Жевнеров подписал контракт с «Днепром» (рас.)
  9. ^ Дечко, Жевнеров и Бобух подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
  10. ^ Чухлей и Жевнеров стали одноклубниками Алексияна в «Йонаве» (рас.)
  11. ^ Жевнеров и Тупчий подписали контракты с «Белшиной», Моталыго и Верас продлили соглашения (рас.)
  12. ^ Жевнеров и Шепелев стали игроками «Смолевичей» (рас.)
  13. ^ «Смолевичи» вышли из отпуска! (рас.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (2020-01-10).
  14. ^ Футболисты покидают "Смолевичи" (рас.)
  15. ^ "Слуцк" продлил контракт с Анюкевичем и подписал соглашение с Жевнеровым (рас.)
  16. ^ Жевнеров и Образов продлили контракты со "Слуцком" (рас.)
  17. ^ Жевнеров покидает "Слуцк" (рас.)
  18. ^ Эдуард Жевнеров сменил "Слуцк" на "Минск" (рас.)
  19. ^ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Архіўная копія ад 2022-12-19 г.
  20. ^ Эдуард Жевнеров стал новобранцем "Ислочи" (рас.)
  21. ^ Жевнеров покинул "Ислочь" (рас.)
  22. ^ Жевнеров и Хаджиев пополнили ряды "Арсенала" (рас.)
  23. ^ Эдуард Жевнеров остается в дзержинском "Арсенале" (рас.)
  24. ^ Эдуард Жевнеров, Станислав Атрашкевич и Андрей Левковец покинули "Арсенал" (рас.)
  25. ^ Жевнеров стал игроком "Минска" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]