Перайсьці да зьместу

Глеб Крыўцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Крыўцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лістапада 2003(2003-11-14)[1] (22 гады)
Рост 193 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крумкачы
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Крумкачы 13 (0)
2024 Менск 14 (0)
2025 Гоніё[d] 1 (0)
2025—4 Крумкачы 5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2025.

Глеб Крыўцоў (нар. 14 лістапада 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца грузінскага клюбу «Гоніё».

Выхаванец футбольнай акадэміі «Іслачы», дзе ягоным першым трэнэрам быў Аляксандар Міхайлаў. У 2020 годзе пачаў абараняць колеры клюбу ў дублюючым складзе. У студзені 2021 году склаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[3]. Гулец часам трапляў у заяўку першай каманды, але за клюб гэтак і не дэбютаваў. У чэрвені 2022 году далучыўся да гішпанскага клюбу «Атлетык Тарэльяна»[4]. У складзе новай каманды дэбютаваў 4 сьнежня 2022 году ў матчы супраць «Эркулесу-2», зьявіўшыся на замену на 90-й хвіліне. Ужо ў наступным месяцы зышоў з дружыны. У ліпені зьявіліся зьвесткі, што футбаліст далучыцца да «Макслайну»[5], аднак у выніку стаў гульцом «Крумкачоў»[6], дзе адгуляў у Другой лізе да заканчэньні сэзону.

У студзені 2024 году быў на праглядзе ў барысаўскага БАТЭ[7]. У наступным месяцы праглядаўся ў магілёўскім «Дняпры»[8], але неўзабаве прыяднаўся да «Менску». З сталічным клюбам склаў працоўную ўгоду ў сакавіку[9]. 3 сакавіка дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёмана». У Найвышэйшай лізе запачаткаваў кар’еру ў першы матчы каманды ў сэзоне 16 сакавіка супраць барысаўскага БАТЭ. У пачатку 2025 году далучыўся да грузінскага клюбу «Гоніё» з другога дывізіёну[10][11].

У сакавіку 2021 году ўпершыню быў выкліканы ў зборную Беларусі (да 19 гадоў)[12]. Дэбютаваў у складзе каманды 2 чэрвеня таго ж году ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану[13].

  1. ^ а б в г д Gleb Krivtsov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-230393/
  3. ^ «Ислочь» заключила контракт с 17-летним защитником (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
  4. ^ Глеб Кривцов продолжит карьеру в Испании (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
  5. ^ «Макслайн» пополнил белорусский защитник с опытом выступлений в Испании (рас.) Football.by.
  6. ^ Глеб Кривцов — игрок «Крумкачоў» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Крумкачы».
  7. ^ Игорь Криушенко: «Кривцова сможете увидеть в ближайших играх БАТЭ» (рас.) Football.by.
  8. ^ Источник: экс-игрок «Крумкачоў», не подошедший БАТЭ, находится в расположении «Днепра» (рас.) Football.by.
  9. ^ Глеб Кривцов подписал контракт с «Минском» (рас.) Football.by.
  10. ^ Защитник "Минска" перешел в клуб из грузинского Д2 (рас.). Football.by (2025-01-31). Праверана 2025-03-09 г.
  11. ^ Глеб Кривцов продолжит карьеру в Грузии (рас.). Белорусский футбол (2025-01-31). Праверана 2025-03-09 г.
  12. ^ Глеб Кривцов вызван в юношескую сборную Беларуси (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
  13. ^ Глеб Кривцов сыграл за юниорскую сборную Беларуси (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]