Тарпэда (стадыён, Менск)
| «Тарпэда» | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Горад | Менск |
| Адрас | вул. Катоўскага, 2 |
| Год пабудовы | 1958 |
| Дата адкрыцьця | 1958 |
| Зьмяшчальнасьць | 4820 |
| Хатняя каманда | Тарпэда Менск |
«Тарпэда» — стадыён у Менску, хатняя арэна клюбу «Тарпэда Менск». Умяшчальнасьць спартовага збудаваньня складае 4820 чалавек[1]. Праехаць да стадыёну можна скарыстаўшыся мэтрапалітэнам, збудаваньне знаходзіцца каля станцыі «Аўтазаводзкай»[2].
Стадыён быў пабудаваны ў 1958 годзе, пасьля чаго пачаў прымаць матчы чэмпіянату БССР па футболе, стаўшы хатняй арэнай клюбу «Тарпэда». З 1992 году на стадыёне пачалі праводзіцца гульні чэмпіянату Беларусі па футболе. Акрамя таго стадыён выкарыстоўваўся для правядзеньня міжнародных матчаў жаночай зборнай Беларусі па футболе й юнацкай зборнай краіны. У 2009 годзе на ім праводзіліся фінальныя гульні чэмпіянату Эўропы сярод дзяўчынак да 17 гадоў[2]. У пачатку 2000-х гадоў насупраць адзінай трыбуны былі пабудаваныя дадатковыя месцы. Празь нейкі час асноўная трыбуна была зачынена з-за свайго аварыйнага стану.
Пасьля ліквідаваньня ў 2006 годзе «Тарпэда» стадыёнам пачаў карыстацца футбольны клюб «Менск», пазьней ён зьехаў на новую арэну[3] Таксама некаторыя хатнія гульні на ім праводзіў клюб «Зорка-БДУ». У цяперашні час на стадыён вярнуўся адроджаны клюб «Тарпэда».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Стадыён «Тарпэда». Football Line-Ups
- 1 2 Стадион «Торпедо». Футбольны клюб «Менск»
- ↑ Футбол. «Минск» строит новый стадион. «К приезду прессы не готовились, а все люди заняты». «Прессбол»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стадыён «Тарпэда». Football Line-Ups
- Фатаздымкі й апісаньне стадыёну