Мікалай Бранфілаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Бранфілаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 сьнежня 1977 (41 год)
Менск, БССР
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Граніт Мікашэвічы (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995
1996—1997
1998—1999
2000—2002
2003—2004
2005
2006
2006
2007
2007—2008
2009
2010—2013
2013
Зьмена
БАТЭ
Зьмена
Тарпэда-МАЗ
Вісла
Радомяк
Падбэскідзе
Тарпэда Жодзіна
Гомель
Шахцёр
Тарпэда Жодзіна
Белшына
Нафтан
20 (0)
34 (2)
39 (8)
37 (0)
27 (1)
32 (3)
15 (2)
10 (0)
12 (0)
37 (4)
11 (0)
77 (7)
11 (0)
Зборныя
2004 Беларусь 2 (0)
Трэнэрскія клюбы
2014—2015
2016
2019—
Тарпэда Менск
Клецак
Граніт Мікашэвічы

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Мікалай Бранфілаў (нарадзіўся 16 сьнежня 1977 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам мікашэвіцкага «Граніту».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футболам пачаў займацца ў восем гадоў у менскім клюбе «Зьмена», за які выступаў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. З 2003 па 2004 гады гуляў у складзе іншага менскага клюбу — «Тарпэда-МАЗ», стаўшы гульцом асноўнага складу каманды й капітанам клюбу. Пасьля пасьпяховых сэзонаў у «Тарпэда» быў заўважаны польскімі сэлекцыянэрамі й быў запрошаны ў Польшчу, дзе гуляў за розныя польскія футбольныя клюбы. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь і да пачатку 2010 году знаходзіўся ў структуры розных айчынных клюбаў, ня здолеўшы, аднак, вытрымаць канкурэнцыі ні ў водным зь іх.

У сьнежні 2009 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[1]. У студзені 2013 году стала вядома, што Мікалай перайшоў у склад наваполацкага «Нафтану»[2][3]. У верасьні 2013 году завяршыў кар’еру[4].

У 2016 годзе галоўны трэнэр клюбу «Клецак»[5]. У сакавіку 2017 году быў прызначаны галоўным трэнэрам клюбу «Асіпавічы»[6], але ўжо ў красавіку пакінуў каманду і перайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ»[7]. У студзені 2019 году прызначаны галоўным трэнэрам мікашэвіцкага «Граніту»[8].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае дачку й двух сыноў[9]. Зьяўляючыся дзейным гульцом Мікалай атрымаў трэнэрскі дыплём катэгорыі «В»[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]