Перайсьці да зьместу

Аляксандар Міхаленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Міхаленка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 сьнежня 2001(2001-12-12)[1] (24 гады)
Рост 177 см
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2024 Дынама Менск 0 (0)
2021 → Спадарожнік 13 (0)
2021 → Дняпро Магілёў 10 (1)
2022 → Іслач 6 (0)
2023 → СКА-1938 25 (1)
2024 Менск 25 (1)
2025 Арсэнал Койданаў 25 (0)
2026 Азіягол[d] 14 (0)
2026—4 Дняпро Магілёў
Зборныя
2021—2022 Беларусь (да 21) 3 (0)

Алякса́ндар Міхале́нка (нар. 12 сьнежня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

Выхаванец жлобінскай ДЮСШ. Юнаком трапіў у структуру менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў 2020 годзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы дублюючай дружыны.

У лютым 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2]. 14 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычанаў. У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся зь першынства, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[3], дзе таксама гуляў у стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў магілёўскі клюб[4]. У студзені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Зьяўляўся на полі эпізадычна, пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з асноўным складам дынамаўцаў[7]. Пазьней праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў сакавіку 2023 году быў арандаваны «Энэргетыкам»-БДУ[8]. У сьнежні 2023 году вярнуўся ў «Дынама»[9]. Разам з камандай рыхтаваўся да сэзону 2024 году ды пасьпеў згуляць за «Дынама» ў матчы за Супэркубак Беларусі, пасьля чаго ў сакавіку 2024 году ў якасьці свабоднага агента далучыўся да «Менску»[10]. Па заканчэньні неблагога для гульца сэзону працягнуў кар’еру ў койданаўскім «Арсэнале»[11]. Першую палову 2026 году выступаў за кыргыскі клюб «Азіягол», але ўжо ў ліпені вярнуўся на радзіму, склаўшы працоўную ўгоду на паўтары гады з магілёўскім «Дняпром»[12].

У кастрычніку 2017 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на гульнявую пляцоўку не выходзіў. 26 сакавіка 2021 году запачаткаваў выступы ў складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (2:1).

  1. 1 2 3 https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Mihalenko-592&season=2023MEN
  2. ↑ Футбол. Минское "Динамо" отдало трех игроков в аренду (рас.) Архіўная копія ад 2021-05-07 г.
  3. ↑ "Днепр" арендовал Михаленко у минского "Динамо" (рас.)
  4. ↑ Завершился срок аренды (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
  5. ↑ Минское "Динамо" отдало двух игроков в аренду в "Ислочь" (рас.)
  6. ↑ Арендованные футболисты отправились в свои клубы (рас.) Афіцыйны сайт «Іслачы»
  7. ↑ В составе столичного "Динамо" тренируется 25 футболистов (рас.)
  8. ↑ АЛЕКСАНДР МИХАЛЕНКО АРЕНДОВАН "ЭНЕРГЕТИКОМ"-БГУ (рас.) Афіцыйны сайт менскага «Дынама»
  9. ↑ Александр Михаленко вернулся в минское "Динамо" (рас.)
  10. ↑ Александр Михаленко стал игроком "Минска" (рас.)
  11. ↑ Александр Михаленко перешел в "Арсенал" (рас.). Football.by (2025-01-12). Праверана 2025-03-09 г.
  12. ↑ Александр Михаленко перешел в "Днепр" (рас.). Football.by (2026-07-17). Праверана 2026-07-25 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]