Перайсьці да зьместу

Кірыл Забелін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Забелін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 2002(2002-06-22)[1] (22 гады)
Рост 176 см[1]
Вага 69 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Менск 39 (2)
2022 Ліда 24 (11)
2023 Дняпро Магілёў 18 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 кастрычніка 2024.

Кірыл Забелін (нар. 22 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Менск».

Пачаў займацца футболам у лідзкай ДЮСШ, дзе першым трэнэрам гульца быў Сяргей Салыга. Пазьней далучыўся да акадэміі АБФФ, а ў верасьні 2019 годзе далучыўся да менскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў абараняць колеры клюбнага дублю. У 2021 годзе падцягваўся да першай каманды клюбу, але за яго не дэбютаваў. Напачатку 2022 году зышоў з каманды і праходзіў прагляд у берасьцейскім «Руху»[2], зь якім у сакавіку ўзгадніў кантракт. Тям ня менш, неўзабаве берасьцейскі клюб быў расфармаваны, і гулец зноў стаў вольным агентам. Хутка футбаліст прыяднаўся да «Менску», адкуль адразу быў выпраўлены ў арэнды ў «Ліду»[3].

За клюб з роднага гораду запачаткаваў выступы 16 красавіка 2022 году ў матчы Першай лігі супраць наваполацкага «Нафтану». 15 траўня ў матчы супраць рагачоўскага «Макслайну» адзначыўся асыстэнцкім пунктам. 5 чэрвеня ўлучыў мяч у браму «Маладэчна-2018». 16 ліпеня зарабіў дубль у матчы супраць «Баранавічаў». Па заканчэньні сэзону спартовец быў найлепшым бамбардзірам клюбу, маючы на сваім рахунку 11 галоў і 7 галявых перадачаў. Па вяртаньні ў «Менск» стаў ключавых футбалістам і там, запачаткаваўшы выступы ў Найвышэйшай лізе 17 сакавіка 2023 году ў матчы супраць мазырскай «Славіі». Не зважаючы на важнасьць гульца, улетку Забелін прыяднаўся да сканчэньня сэзону да першалігавага магілёўскага «Дняпра»[4]. Гулец адразу ж адзначыўся ўлучаным голам у першым сваім матчы, пацэліўшы мяч у браму петрыкаўскага «Шахцёра». У матчы 1/16 фіналу ў ліпені дапамог камандзе выбіць бабруйскую «Белшыну», двойчы пацэліўшы мяч у браму суперніка. Да сканчэньня сэзону ў матчах Першай лігі здолеў забіць 10 галоў. Да сэзону 2024 году рыхтаваўся зь «Менскам», пасьля чаго 3 сакавіка згуляў кубкавы матч супраць гарадзенскага «Нёмана»[5].

У 2016 годзе дэбютаваў за зборную Беларусі (да 16 гадоў) у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. У верасьні 2018 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой запачаткаваў выступы 21 верасьня 2018 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі. У кастрычніку 2019 году футбаліст поруч са зборнай накіраваўся на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы да 17 гадоў. Дэбютны гол за зборную забіў 16 кастрычніка 2018 году ў матчы супраць зборнай Казахстану. У пачатку 2019 году гулец брыў удзел у Кубку Разьвіцьця, пераможцам якога быў паводле вынікаў турніру. У сакавіку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]