Перайсьці да зьместу

Радзівон Пячура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радзівон Пячура
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 2004(2004-03-24)[1] (20 гадоў)
Рост 174 см[2]
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Менск 71 (6)
Зборныя
2022—4 Беларусь (да 21) 10 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Радзівон Андрэевіч Пячура (нар. 24 сакавіка 2004) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску» і моладзевай зборнай Беларусі.

Выхаванец футбольнага клюбу «Менску». Гуляў за юнацкія каманды, а з 2021 году пачаў выступаць за клюбны дубль. Да сэзону 2022 году рыхтаваўся ўжо з асноўнай камандай менчукоў, аднак пачынаў сэзон у дублі. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 4 ліпеня 2022 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (4:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым пачаў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе.

19 лістапада 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Ірану (1:0).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]