Перайсьці да зьместу

Валянцін Дзіхціеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянцін Дзіхціеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 2003(2003-09-25)[1] (21 год)
Рост 176 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Менск 31 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Валянцін Дзіхціеўскі (нар. 25 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Менск».

Выхаванец клюбу «Менск». Першым трэнэрам футбаліста быў Уладзімер Кірыенка. У 2020 годзе запачаткаваў выступы ў складзе дублюючага складу каманды. У 2021 годзе Дзіхціеўскі браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА, дзе каманда супрацьстаяла юніёрскім камандам латыскага «Дзьвінска» і харвацкаму «Хайдука». Перад пачаткам сэзону 2023 году пачаў трэнавацца зь першай камандай клюбу[3], але чакаць дэбюту гульцу выпала да лета. 8 ліпеня 2023 году абаронца зьявіўся ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Іслачы» на 82-й хвіліне сустрэчы. Цягам сэзону працягваў быць гульцом ратацыі. Першыя матчы ў складзе першай адзінаццатцы правёў у матчы Кубка Беларусі 9 сакавіка 2024 году супраць «Нёману» ды ў матчы Найвышэйшай лігі краіны 16 сакавіка 2024 году супраць БАТЭ.

У кастрычніку 2019 года гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

  1. ^ а б в г д Valentin Dikhtievskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcminsk.by/player/valentin-dihtievskij/
  3. ^ «Минск» провел третий контрольный матч (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]