Перайсьці да зьместу

Тарпэда Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тарпэда-СКА Менск»)
Тарпэда Менск
Поўная назва Футбольны клюб «Тарпэда Менск»
Заснаваны 1947
Горад Менск, Беларусь
Стадыён Тарпэда
Умяшчальнасьць: 5200
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 3 месца (Менск)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з гораду Менску, заснаваны ў 1947 годзе. Пасьля першага кола сэзону 2019 году адмовіўся ад удзелу ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Афіцыйны гімн клюбу напісаны гуртом «Чырвоным па Белым (ЧпБ)»[1].

Хатні стадыён «Тарпэда» да ягонага ўзьяднаньня ў клюб «Менск».

Клюб быў заснаваны 26 жніўня 1947 году[2]. У савецкія часы клюб гуляў у чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 году «Тарпэда» ўдзельнічала ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы посьпех клюб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацьвертае месца. У 2005 годзе клюб з-за фінансавых цяжкасьцяў перайшоў у другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасьля гэтага «Тарпэда» спыніла сваё існаваньне. База клюбу была перададзена новаму клюбу, які ўтварыўся на аснове менскай «Зьмены» — ФК «Менск».

Першае адраджэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2007 годзе клюб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянат Менску (чацьверты ўзровень беларускіх ліг). У лютым 2014 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[3]. У красавіку 2014 году «Тарпэда» папоўніла склад удзельнікаў другой лігі[4].

У ліпені 2015 году стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпэда» з расейскай кампаніяй «Мірком»[5]. Неўзабаве да складу «Тарпэда» далучыўся шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі гульцоў, і сталічная каманда здолела выйсьці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сэзону — пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпэда» таксама выступала пасьпяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Параза ў апошнім туры, аднак, адкінула менчукоў на выніковы трэці радок. Гэтым дружына гарантавала сабе права на ўдзел у першай лізе ў 2016 годзе.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых гульцоў, якія не праходзілі ў склад клюбаў Найвышэйшай лігі. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Павал Бацюта. Аднак, каманда хутка апусьцілася ў канец турнірнай табліцы, пасьля чаго ўлетку галоўным трэнэрам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых футбалістаў. У выніку, «Тарпэда» здолела ўзьняцца ў табліцы на 9-ы радок пры 14 удзельніках.

На матчы «Тарпэда» супраць берасьцейскага «Дынама» ў сэзону 2018 году. Тады сваіх супернікаў клюб прымаў на стадыёне ФК «Менск».

Перад сэзонам 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася разглядаць дакумэнты клюбу «Крумкачы» на атрыманьне ліцэнзіі на ўдзел у найвышэйшай лізе, у выніку іх месца заняло «Тарпэда», якое заняла трэцяе месца ў першай лізе ў сэзоне 2017 году[6].

У сэзоне 2019 году пасьля неблагога пачатку, калі менчукі здабылі перамогу над «Іслаччу» і нічыю зь «Віцебскам», справы ў каманды пайшлі горш, бо яна апынулася ў канцы табліцы. У траўні 2019 году асноўны спонсар «Тарпэда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансаваньня каманды, і амаль два месяцы яна існавала бяз грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клюб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсьці фінансаваньне і магчымасьць працягнуць выступы ў чэмпіянаце. У двух апошніх матчах, як то 28 ліпеня ў Кубку Беларусі супраць «Клецку» і 3 жніўня супраць БАТЭ, «Тарпэда» было скамплектаванае пераважна з гульцоў моладзевага складу, а дасьведчанымі гульцамі былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянэр Яўген Аанча, які да таго папоўніў быў склад. Пасьля сканчэньня першага кола сэзону 2019 году каманда адмовілася ад далейшага ўдзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, ва ўсіх астатніх матчах камандзе былі залічаныя тэхнічныя паразы[7].

Другое адраджэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У красавіку 2020 году «Тарпэда» плянавала заявіцца ў Другую лігу[8], аднак ня трапіла ў канчатковы сьпіс удзельнікаў[9]. Клюбныя каманды працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях. У пачатку сэзону 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[10].

У сакавіку 2022 году «Тарпэда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[11]. У дывізіёне гораду Менску каманда доўгі час рухалася ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і ня здолела выйсьці ў фінальны этап.

Папярэднія назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1947—1998: «Тарпэда»
  • 1999—2002: «Тарпэда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпэда-СКА»
  • з 2007: «Тарпэда»

Статыстыка выступленьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)101553715–1713Чвэрцьфінал
1992—1993Першая (Д1)93210101229–33301/16 фіналу
1993—1994Першая (Д1)630915618–1833Чвэрцьфінал
1994—1995Першая (Д1)6301110936–29321/8 фіналу
1995Першая (Д1)91553712–27181/16 фіналу
1996Першая (Д1)1230781532–53291/8 фіналу
1997Першая (Д1)8301261245–43421/8 фіналу
1998Найвышэйшая (Д1)728128844–2244ПаўфіналЗьмена назваў ліг
1999Найвышэйшая (Д1)10301051531–4735Фіналіст
2000Найвышэйшая (Д1)8301310745–28491/8 фіналу
2001Найвышэйшая (Д1)826107931–32371/8 фіналу
2002Найвышэйшая (Д1)426156530–16511/8 фіналу
2003Найвышэйшая (Д1)430197454–20641/16 фіналу
2004Найвышэйшая (Д1)6301371037–31461/8 фіналуАдмова й пераход у другую лігу
2005Другая (Д3)126224075–9701/32 фіналу Выхад у першую лігу
2006Клюб спыніў існаваньне
2007Чэмпіянат Менску (Д4)52083937–4227
2008Чэмпіянат Менску (Д4)51443719–3315
2009Чэмпіянат Менску (Д4)31/32 фіналу
2010Чэмпіянат Менску (Д4)418102635–17321/32 фіналу
2011Чэмпіянат Менску (Д4)1
2012Чэмпіянат Менску (Д4)31472525–2023
2013Чэмпіянат Менску (Д4)922741136–3825
2014Другая — Б (Д3)122487932–30311/64 фіналу
2015Другая — Б (Д3)326156544–20511/32 фіналу Выхад у першую лігу
2016Першая (Д2)926961135–36331/16 фіналу
2017Першая (Д2)330176760–29571/16 фіналу
2018Найвышэйшая (Д1)1430661820–41241/8 фіналу
2019Найвышэйшая (Д1)163013264–6361/8 фіналу
2022Другая — Менск (Д3)316103329–16331/64 фіналу
2023Другая — Менск (Д3)1/128 фіналу

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Афіцыйны гімн клюбу — «Загінуўшы клюб»
  2. Минскому «Торпедо» исполнилось 70 лет (рас.)
  3. Официально зарегистрирован СОО «Футбольный клуб Торпедо Минск»
  4. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  5. Минское "Торпедо" объявило о начале сотрудничества с российской компанией
  6. Минское «Торпедо» сыграет в высшей лиге (рас.)
  7. Минское «Торпедо» отказалось от участия в чемпионате страны в высшей лиге (рас.)
  8. Стал известен список команд второй лиги: в заявке минское «Торпедо» и «Днепр», «Андердог» – под вопросом
  9. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге
  10. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (рас.) TUT.BY Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 28 лютага 2021 г.
  11. Футбол. Минское "Торпедо" сыграет во второй лиге чемпионата Беларуси-2022. Клуб профинансируют болельщики Праверана 15 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 25 сакавіка 2022 г.
  12. Павел Батюто возглавил минское «Торпедо» (рас.)
  13. Минское «Торпедо» возглавил Андрей Пышник (рас.)
  14. Минское «Торпедо» возглавил Сергей Кабельский (рас.)
  15. Минское «Торпедо» уволило Кабельского. Лагун возглавил команду (рас.)
  16. Минское «Торпедо» вновь сменило главного тренера. На пост заступил Владимир Невинский (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]