Перайсьці да зьместу

Яўген Малашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Малашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 2002(2002-12-10)[1] (21 год)
Рост 177 см
Вага 63 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Менск 61 (6)
2022 Хваля 8 (0)
2022 Гомель 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Яўген Сяргеевіч Малашэвіч (нар. 10 сьнежня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік «Менску».

Выхаванец клюбу «Менск». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2020 годзе пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 26 ліпеня 2020 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць БАТЭ (0:6).

У сэзоне 2021 году пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе, таксама гуляў за моладзевую каманду «Менску» ў Юніёрскай лізе УЭФА. Сэзон 2022 году пачынаў у складзе сталічнага клюбу, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[4], і ў ліпені быў арандаваны «Гомлем»[5], дзе звычайна выходзіў на замену або заставаўся на лаве запасных. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Гомель»[6]. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды стаў трэнавацца зь «Менскам»[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]