Артур Назаранка
| Артур Назаранка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 лютага 2004[1] (22 гады) | |
| Рост | 180 см[2] | |
| Вага | 79 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нёман Горадня | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023—2024 | Менск | 31 (0) |
| 2024 | → Менск-2 | 3 (1) |
| 2025— | Нёман Горадня | 21 (0) |
| Зборныя | ||
| 2024— | Беларусь (да 21) | 18 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Артур Назаранка (нар. 10 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэмію клюбу «Менск». У 2022 годзе пачаў абараняць колеры клюбнага дублю. У ліпені 2023 году пачаў прыцягвацца да гульняў і першай каманды. Дэбютаваў у складзе першай каманды 11 жніўня 2023 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Слуцка», зьявіўшыся на гульнявой пляцоўцы на 89-й хвіліне гульні. У кастрычніку таго ж году падоўжыў працоўную дамову з клюбам да чэрвенія 2024 году[3]. Хутка стаў адным з асноўных гульцоў каманды, чаргуючы выхады ў першай адзінаццатцы і зьяўленьні з лавы рэзэрвовых. Першую палову 2024 году быў гульцом першай адзінаццатцы, але пасьля далучэньня да «Менску» Руслана Лісаковіча страціў месца ў складзе. У канцы студзені быў на праглядзе ў гарадзенскім «Нёмане», неўзабаве падпісаўшы кантракт з новым клюбам[4][5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году) 22 сакавіка 2024 году ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Грэцыі, адгуляўшы ўвесь матч. Выклікаўся да каманды на таварыскія матчы ў чэрвені і верасьні таго ж году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://teams.by/nazarenko-artur/player-250447/
- 1 2 3 https://fcminsk.by/player/artur-nazarenko-3/
- ↑ Артур Назаренко продлил контракт с "Минском" (рас.)
- ↑ Артур Назаренко стал игроком «Немана» (рас.). Bet News (2025-02-03). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Артур Назаренко — новый игрок "Немана" (рас.). Прессбол (2025-02-03). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway