Васіль Хамутоўскі
| Васіль Хамутоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 жніўня 1978[1][2][3] (47 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—1997 | Менск-2 | 4 (0) |
| 1997—1998 | Атака Менск | 12 (0) |
| 1998—2000 | БАТЭ | 22 (0) |
| 1998—1999 | → Менск-2 | 20 (0) |
| 2000 | Тарпэда Менск | 12 (0) |
| 2000—2001 | Вальдгаф[d] | 2 (0) |
| 2001—2002 | Дынама Масква | 8 (0) |
| 2002 | Валгар[d] | 5 (0) |
| 2002—2003 | Мэталіст Харкаў | 2 (0) |
| 2003—2005 | ФКСБ | 50 (0) |
| 2006—2007 | Том Томск | 21 (0) |
| 2008 | Карл Цайс Ена[d] | 17 (0) |
| 2008—2010 | Аўгсбург | 10 (0) |
| 2010—2011 | Таўрыя | 5 (0) |
| 2011—2012 | Амкар Перм | 14 (0) |
| 2012—2013 | Пэтролул Плаешць | 13 (0) |
| 2013—2014 | Тарпэда-БелАЗ | 29 (0) |
| 2015—2016 | Дынама Менск | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 1998—1999 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
| 2000—2008 | Беларусь | 26 (0) |
Васіль Хамутоўскі (нар. 30 жніўня 1978 году) — беларускі футбаліст, брамнік. У 2000—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскай «Зьмены». Гуляў за барысаўскі БАТЭ, зь якім стаў чэмпіёнам краіны. З 2000 году пачаўся легіянэрскі пэрыяд кар’еры, дзе найбольш пасьпяховым быў час у румынскім «Сьцяўа» (два тытулы чэмпіёна Румыніі). У 2013 годзе разам зь іншым румынскім клюбам, «Пэтролулам», здабыў Кубак Румыніі. У ліпені 2013 году вярнуўся на радзіму, стаўшы гульцом «Тарпэда-БелАЗ». У жодзінскім клюбе заняў месца асноўнага брамніка замест атрымаўшага траўму Паўла Часноўскага. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ». У сэзоне 2014 году працягваў быць асноўным брамнікам жодзінскага клюбу. 6 чэрвеня 2014 году ў матчы супраць «Гомля» ў соты раз захаваў сваю браму ў недатыкальнасьці, тым самым уступіўшы ў клюб «сухіх» брамнікаў[5]. У жніўні 2014 году перастаў трапляць у склад жодзінскага клюбу, і па заканчэньні сэзону 2014 году пакінуў клюб[6].
У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[7]. У траўні 2015 году стаў гульнёвым трэнэрам брамнікаў «Дынама» ў штабе новага галоўнага трэнэра Вука Рашавіча[8] і з таго часу больш не зьяўляўся на полі, саступіўшы месца Аляксандру Гутару. У ліпені 2016 году разам з Рашавічам пакінуў «Дынама»[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доўгі час выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Крумкачоў», дзе заняў пасаду трэнэра брамнікаў[10]. У кастрычніку — лістападзе 2016 году пасьля сыходу з клюбу Алега Дулуба выконваў абавязкі галоўнага трэнэра «Крумкачоў» разам зь Якавам Залеўскім[11]. У студзені 2017 году абвесьціў аб тым, што пакідае «Крумкачы»[12], аднак ужо ў сакавіку вярнуўся ў трэнэрскі штаб каманды[13].
У верасьні 2017 году далучыўся да трэнэрскага штабу Алега Дулуба ў адэскім «Чарнаморцы»[14]. У сьнежні таго году ўсьлед за Дулубам пакінуў украінскі клюб[15]. У студзені 2018 году поруч з Дулубам увайшоў у трэнэрскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасьці трэнэра брамнікаў[16]. У чэрвені 2018 году, неўзабаве па звальненьні галоўнага трэнэра з БАТЭ, таксама пакінуў каманду[17].
У жніўні 2018 году стаў трэнэрам брамнікаў берасьцейскага «Дынама»[18]. Пакінуў пасаду ў верасьні 2020 году[19]. У чэрвені 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Вука Рашавіча ў саудаўскім клюбе «Аль-Фэйга»[20]. У студзені 2022 году быў прадстаўлены ў якасьці трэнэра брамнікаў «Львова», які ачольваў Дулуб[21]. Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў красавіку 2022 году стаў трэнэрам брамнікаў у акадэміі румынскага «Сьцяўа»[22]. У 2025 годзе быў прызначаны адным з трэнэраў другой каманды сталічнага «Дынама»[23].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2015 | Вышэйшая ліга | 2 | -3 |
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 году[24].
Пасьля зьехаў з краіны, працаваў ва Ўкраіне. Быў затрыманы 30 верасьня 2022 году, пасьля вяртаньня ў Беларусь на лячэньне. Асуджаны на 13 сутак за рэпосты[25]. Пасьля яго затрымалі ўжо па абвінавачаньні ў крымінальнай справе.
27 сьнежня 2022 году прызнаны праваабаронцамі палітзьняволеным[26].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vasili Khomutovski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vasil Khamutowski // FBref (анг.)
- ^ а б в VASILY KHOMUTOVSKY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Сухо стой. Маленький повод улыбнуться (рас.)
- ^ Сухо стой. Маленький повод улыбнуться
- ^ Хомутовский, Левицкий и Козека покинули «Торпедо-БелАЗ»
- ^ Минское «Динамо» объявило о подписании Василия Хомутовского (рас.)
- ^ Вук Рашович утвержден главным тренером минского "Динамо"
- ^ Хомутовский выступил с обращением к болельщикам минского «Динамо»
- ^ Василий Хомутовский стал тренером вратарей в «Крумкачах» (рас.)
- ^ Залевский и Хомутовский смогут возглавлять «Крумкачоў» до конца сезона, несмотря на отсутствие нужной лицензии (рас.)
- ^ Хомутовский принял решение не продлевать контракт с «Крумкачами»
- ^ Василий Хомутовский вернулся в "Крумкачы"
- ^ Олег Дулуб представлен в качестве главного тренера одесского "Черноморца"
- ^ «Черноморец» подтвердил уход Дулуба. Команду покинули Хомутовский и Поклад
- ^ Олег Дулуб: "Нужно пройти с командой предсезонку, чтобы я смог ответить на вопрос, являюсь ли частичкой БАТЭ" Архіўная копія ад 10 студзеня 2018 г.
- ^ Хомутовский вслед за Дулубом покинул БАТЭ
- ^ Василий Хомутовский — новый тренер вратарей брестского «Динамо» (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" и Василий хомутовский расторгли контракт по соглашению сторон(недаступная спасылка)
- ^ Василий Хомутовский вошел в тренерский штаб саудовского клуб «Аль-Фейха», который возглавляет Вук Рашович Архіўная копія ад 5 сакавіка 2022 г.
- ^ Василий Хомутовский - новый тренер вратарей во "Львове"
- ^ Каким был Хомутовский в «Стяуа»: получил кличку «Русский», объяснял тренеру, что не наркоман, выбил беларусов из Кубка УЕФА, уехал в Киев из-за ссоры с Дзенгой
- ^ Вячеслав Геращенко стал главным тренером "Динамо-2", Василий Хомутовский и Денис Зубковский — его ассистенты (рас.). Football.by (2025-01-21). Праверана 2025-06-26 г.
- ^ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (рас.)
- ^ Васілю Хамутоўскаму прысудзілі 13 сутак арышту, Наша Ніва, 3-10-2022
- ^ Футбаліста Хамутоўскага і яшчэ 17 чалавек праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі, Радыё Свабода, 27-12-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Атака» Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Масква
- Футбалісты клюбу «Валгар» Астрахань
- Футбалісты клюбу «Мэталіст» Харкаў
- Футбалісты клюбу «Сьцяўа» Бухарэст
- Футбалісты клюбу «Том» Томск
- Футбалісты клюбу «Аўгсбург»
- Футбалісты клюбу «Таўрыя» Сімфэропаль
- Футбалісты клюбу «Амкар» Перм
- Футбалісты клюбу «Пэтролул» Плоешць
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры