Варні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ворні»)
Варні
лет. Varniai
Панарама места
Панарама места
Герб Варняў
Першыя згадкі: 1314
Магдэбурскае права: 14 сакавіка 1635
Краіна: Летува
Павет: Цельшыцкі
Раён: Цельшыцкі
Насельніцтва: 1218 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-88050
Геаграфічныя каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 22°22′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 22.36667° у. д. / 55.73333; 22.36667Каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 22°22′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 22.36667° у. д. / 55.73333; 22.36667
Варні на мапе Летувы
Варні
Варні
Варні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.varniai.lt/

Варні, Ворні[1][2][3] (па-летувіску: Varniai) — места ў Цельшыцкім раёне Летувы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтар Варніскага староства. Насельніцтва на 2010 год — 1218 чалавек.

Знаходзіцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цельшы (на лініі ШаўліКлайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIV ст. на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[4]. У 1320 і 1389 годзе жамойты разьбілі пад Меднікамі войска крыжакоў. Заснаваньне паселішча пад назвай Варні датуецца XV ст. (узьніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[4]. У 1416 годзе тут збудавалі касьцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.

У 1417 годзе Меднікі атрымалі мескія правы, у паселішчы збудавалі катэдральны касьцёл Жамойцкай дыяцэзіі. У XVI ст. за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адно места, замацавалася назва Варні. З 1623 году дзейнічала Варніская духоўная сэмінарыя. 14 сакавіка 1635 году атрымалі Магдэбурскае права.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 году — у складзе Летувы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 442 чал.[5]; 1968 год — 2,8 тыс. чал.[6]; 1979 год — 2059 чал.; 1989 год — 1,6 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1355 чал.; 2010 год — 1218 чал.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.

  • Касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
  • Касьцёл Сьв. Аляксандра (XIV ст.)
  • Духоўная сэмінарыя (XVIII ст.)
  • Сядзіба жамойцкіх біскупаў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
  2. ^ Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма(недаступная спасылка) // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.
  3. ^ Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), сьнежань 2004
  4. ^ а б Валерый Грынявецкі. Варні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 390
  5. ^ Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 941
  6. ^ Варняй // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  7. ^ Варняй // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]