Перайсьці да зьместу

Дурбэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дурбэ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Латвія
Рэгіён Курляндыя
Край Дурбскі
Першыя згадкі 1263
Дата заснаваньня 1893
Геаграфія
Плошча 2,5 км²
Часавы пас
Каардынаты 56°35′20″ пн. ш. 21°22′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 561 чал. (2016)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +371
Паштовы індэкс LV-3440
Сайт durbe.lv
Дурбэ на мапе Латвіі
Дурбэ
Дурбэ
Дурбэ

Дурбэ (па-латыску: Durbe) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).

У гістарычных крыніцах Дурбэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1230 годзе, у дамове пра хрост куршэй, якую заключылі папскі віцэлегат Балдуін і правіцель куршаў Ламекін.

13 ліпеня 1260 году ў бітве на Дурбэ узьяднаныя сілы жмудзінаў і куршаў атрымалі перамогу над войскамі Тэўтонскага ордэна.

Замак Лівонскага ордэна упершыню ўзгадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча было зьнішчана швэдзкім войскам. Парэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.

Гарадзкія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацьверджаны ў 1917. У гарадзкой сядзібе ў 1917 месьцілася штаб-кватэрай нямецкай вайсковай брыгады.

Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латыскім фальклёры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосьці і прыцягальнасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дурбэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»