Перайсьці да зьместу

Дагда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дагда
лац. Dagda
Населены пункт
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Сьцяг Герб
Краіна Латвія
Край Дагдзкі
Першыя згадкі XVII стагодзьдзе
Геаграфія
Плошча 3 км²
Часавы пас
Каардынаты 56°05′40″ пн. ш. 27°32′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2178 чал. (2016)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +371 656
Паштовы індэкс LV-5674
Сайт dagda.lv
Дагда на мапе Латвіі
Дагда
Дагда
Дагда

Да́гда, Даґда (лат. Dagda) — места ў Латвіі, на возеры Дагдзе. Адміністрацыйны цэнтар Дагдзкага краю. Насельніцтва на 2016 год — 2178 чалавек. Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыґі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Краслаўка — Люцын.

Дагда — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Траецкі касьцёл, 1912 г.

Упершыню Дагда ўпамінаецца ў XVII ст. як паселішча гандляроў і рамесьнікаў, уладаньне Гільзенаў. У 1740-я гады тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дагда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 1801 годзе мястэчка набылі Буйніцкія. На 1878 год у Дагдзе было 50 будынкаў, працавала паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Дагду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дагда ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

У 1992 годзе Дагда атрымала статус места. У 2009 годзе яна стала цэнтрам Дагдзкага краю.

  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 455 чал.[3]; 1897 год — 1516 чал., зь іх 377 каталікоў і 1026 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2563 чал.; 2016 год — 2178 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1740-я)

Страчная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Сядзіба Буйніцкіх (XIX ст.)

У Дагдзе прайшло дзяцінства філёзафа Мікалая Лоскага.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]