Мутала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мутала
швэдз. Motala
Мутала
Герб Муталы
Дата заснаваньня: 1288
Краіна: Швэцыя
Плошча: 19,29 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 30 944 чал.
шчыльнасьць: 1604,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 58°32′38.994″ пн. ш. 15°2′12.743″ у. д. / 58.544165° пн. ш. 15.03687306° у. д. / 58.544165; 15.03687306Каардынаты: 58°32′38.994″ пн. ш. 15°2′12.743″ у. д. / 58.544165° пн. ш. 15.03687306° у. д. / 58.544165; 15.03687306
Мутала на мапе Швэцыі
Мутала
Мутала
Мутала
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.motala.se

Мута́ла (па-швэдзку: Motala) — горад у Швэцыі, у лэне Эстэр’ётляндзе. Цэнтар аднайменнай камуны. Разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на Ёта-канале і рацэ Мутале, паміж азёрамі Вэтэрнам і Бурэнам. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 30 944 чалавекі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Муталы

Архэалягічныя раскопкі на месцы Муталы паказалі, што чалавек жыў тут яшчэ 11 200 гадоў таму[1]. У XIII стагодзьдзі на паўночным беразе ракі Муталы была пабудаваная царква (цяпер на яе месцы знаходзіцца іншая царква, пабудаваная ў 1774 годзе). Упершыню Мутала згадваецца ў 1288 годзе, у лісьце караля Магнуса Лядулёса Кнуту Матсану. У сярэднявеччы Мутала складалася з трох асноўных вёсак — Мутала Сёдра Бю (даслоўна: Паўднёвая вёска), Мутала Нора Бю (паўночная вёска) і Біспмутала, а таксама шэрагу маёнткаў: Горсторп, Дувэдаль, Гольм, Урэкнэбу (апошні пазьней атрымаў назву Шарлётэнборг). У гэты час Мутала была важным гандлёвым цэнтрам у заходнім Эстэр’ётляндзе: на рацэ было пабудавана шмат млыноў, вадзілася шмат рыбы; блізка знаходзіўся важны культурны й духоўны цэнтар — Вадстэнскі кляштар.

У 1552 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў сабе ў Мутала Сёдра Бю сядзібу, якая аднак, была спаленая датчанамі напрыканцы 1567 году. У 1610 годзе герцаг Юган пабудаваў тут новую сядзібу, якую выкарыстоўваў пераважна як паляўнічы замак.

У пачатку XIX стагодзьдзя, у сувязі з будаўніцтвам Ёта-каналу, Мутала пачынае расьці і набываць значэньне. У 1822 годзе Бальтзар фон Плятэн заснаваў тут кампанію Motala Verkstad, якая пазьней набыла сусьветную вядомасьць у галіне будаўніцтва мастоў і чыгунак. Ужо праз год, у 1823 годзе, Мутала атрымала статус вольнага гандлёвага мястэчка (па-швэдзку: friköping), у 1863 годзе — местачковай камуны (па-швэдзку: köpingskommun), а ў 1881 годзе — правы гораду.

У 1923 годзе ў Мутале было заснаванае яшчэ адно прадпрыемства — Luxor, якое займалася вытворчасьцю тэле- і радыёапаратуры, а пазьней — і кампутараў. Пасьля рэформы 1971 году Мутала становіцца цэнтрам аднайменнай камуны.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматступенчаты шлюз на Ёта-канале ў Бурэнсгульце, Мутала

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Den äldsta bosättningen på Kanaljorden, Stiftelsen Kulturmiljövårds hemsida. ca 11 200 år gamla fynd = ca 9 200 f.Kr.; I de allra äldsta spårens tecken, Stiftelsen Kulturmiljövårds hemsida. Veckobrev vecka 18 2013

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Муталасховішча мультымэдыйных матэрыялаў