Вышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вышкі
лац. Vyški
лат. Višķi
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна: Латвія
Край: Дзьвінскі
Воласьць: Вышкаўская
Насельніцтва: 187 чал. (2020)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 5481
Геаграфічныя каардынаты: 56°3′0″ пн. ш. 26°47′0″ у. д. / 56.05° пн. ш. 26.78333° у. д. / 56.05; 26.78333Каардынаты: 56°3′0″ пн. ш. 26°47′0″ у. д. / 56.05° пн. ш. 26.78333° у. д. / 56.05; 26.78333
Вышкі на мапе Латвіі
Вышкі
Вышкі
Вышкі

Вышкі, Вішкі (лат. Višķi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Цэнтар воласьці Дзьвінскага краю. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі РэжыцаДзьвінск. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.

Вышкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданьне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[1]. У 2-й палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 956 чал., зь іх 160 каталікоў і 668 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 1200 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 222 чал.; 2020 год — 187 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1908—1915)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога
  • Сядзіба Моглаў (XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Krzywicki J. Wyszki // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.