Перайсьці да зьместу

Арык Круп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арон Якаўлевіч Круп (па-расейску: Арон Яковлевич Крупп; 30 кастрычніка 1937 — 25 сакавіка 1971) — савецкі бард.

Нарадзіўся ў Даўгаўпілсе (Латвія) ў габрэйскай сям’і. Падчас вайны яго сям’я жыла ў эвакуацыі ў Алма-Аце, потым у Ліепаі. Ён скончыў Ленінградзкі інстытут кінаінжынэраў (1964), па разьмеркаваньні паехаў у Менск, працаваў інжынэрам на заводзе Н. І. Вавілава. Быў здольным інжынэрам-выпрабавальнікам, атрымаў два аўтарскія пасьведчаньні на вынаходкі.

Пачаў пісаць песьні на свае вершы з 1959 году. Ляўрэат конкурсу турысцкай песьні I і II Усесаюзных паходаў моладзі ў Берасьці ў 1965 годзе і ў Маскве ў 1966 годзе. Быў старшынёю першага менскага КСП (клюбу самадзейнай песьні) «Сьвіцязь».

Захапляўся горным турызмам і альпінізмам, удзельнічаў у складаных паходах па Саянах, Кольскай паўвысьпе, Прыпалярным Урале. Арык Круп і 8 яго сяброў загінулі пад лявінай падчас паходу ва Ўсходніх Саянах. Манумэнт загінуўшым усталяваны на Чыжоўскіх могілках у Менску.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]