Старажытны Эгіпет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Піраміды — адзін з сымбаляў Старажытнага Эгіпту.

Старажытны Эгіпет — антычная цывілізацыя на поўначы Афрыкі, якая разьмяшчалася ў нізоўях і дэльце Ніла на тэрыторыі сучаснага Эгіпту. Цывілізацыя паўстала ў 3150-х гадах да нашай эры[1] пасьля яднаньня Верхняга і Ніжняга Эгіпту пад уладай першага фараона і разьвівалася тры тысячагодзьдзі[2]. Лічыцца адной зь першых гэтак званых «рачных цывілізацыяў», якія адметныя моцнай дэспатычнай уладай, доўгім пэрыядам існаваньня. Назва краіны — «Эгіпет» паходзіць ад назвы старажытнай эгіпецкай сталіцы Хікупта (Хэт-Ка-Птах — «дом Ка Птаха»). Грэкі, перайначыўшы гэта слова, назвалі ўвесь Эгіпет словам «Айгюптас». З гэтага, у сваю чаргу, назва патрапіла ўва ўсе астатнія эўрапейскія мовы. Самі эгіпцяне называлі сваю краіну kmt (Кемэт) або Та-кемэт, што ў перакладзе азначае «чорны» або «чорная зямля», а дакладней — «чарназём», — у гонар урадлівай чорнай зямлі, якой славіўся Эгіпет ва ўсе часы.

Старажытны Эгіпет разьвіваўся ў ніжняй і сярэдняй плыні Ніла. У сувязі зь неабходнасьцю стварэньня ірыгацыйных сыстэмаў была вялікая патрэба ў арганізацыі кантролю. Гэта прывяло да зьяўленьня раньняй дзяржавы. Спачатку гэта былі невялікія ўтварэньні, царамі якіх выступалі жрацы. Неабходнасьць стварэньня ірыгацыйнай сыстэмы, а таксама аб’яднаньне даліны з дэльтаю патрабавала стварэньня адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. У эпоху Новага царства ўлада фараонаў распасьціралася да чацьвёртага нільскага парога на поўдні і распаўсюджвалася на значныя тэрыторыі ва Ўсходнім Міжземнамор’і, а таксама на ўзьбярэжжы Чырвонага мора. Увесь Эгіпет падзяляўся на дзьве вялікія вобласьці: Верхні і Ніжні Эгіпет. А тыя, у сваю чаргу, мелі па некалькі дзясяткаў вобласьцей, якія грэкі назвалі номамі. Больш 90% тэрыторыі Эгіпта займае пустэльня, гэтак званая «Чырвоная зямля». Жыцьцё там была магчымая толькі ў аазах і ў далінах перасохлых рэк. Эканоміка Эгіпта засноўвалася на прадуктыўнай сельскай гаспадарцы ва ўрадлівай даліне Ніла. Эгіпет разьвіваў зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор’я, а таксама з Нубіяй, зь якой Эгіпет атрымоўваў лес, золата, каштоўныя каменьні збольшага захопам.

Эгіпет дасягнуў вяршыні сваёй магутнасьці падчас Новага царства, пазьней Эгіпет супрацьстаяў Хецкай, Асырыйскай і Мітанійскай імпэрыям, пасьля чаго ён уступіў у пэрыяд павольнага заняпаду. Эгіпет у свой час быў захоплены хананэянамі, лібійцамі, нубійцамі, асырыйцамі, бабілянанамі, ахемэнідамі і македонскімі грэкамі ў Трэцім прамежкавы пэрыяд Эгіпту і позьні пэрыяд. У пэрыяд пасьля сьмерці Аляксандра Вялікага, Эгіптам пачаў кіраваць адзін зь ягоных генэралаў, Пталямэй Сатэр заснаваў грэцкую дынастыю фараонаў. Гэтая дынастыю кіравала краінай да 30 году да н. э., калі Эгіпет быў далучаны да Рымскай імпэрыі ў якасьці адное з правінцыяў[3]. Пераходныя пэрыяды, якіх было тры, азначаюць распад дзяржавы.

Пэрыядызацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У III стагодзьдзі да н. э. эгіпецкі жрэц Манэтон згрупаванаў доўгі шэраг фараонаў ад Мэнэсу да свайго часу й падзяліў іх на 30 дынастыяў, гэтая сыстэма выкарыстоўваецца й па гэты дзень[4].

  1. Дадынастычны — пачатак IV — III тысячагодзьдзе да н. э.
  2. Раньнедынастычны — III тысячагодзьдзе да н. э. — 2800 да н. э.
  3. Старажытнае царства — 2800 — 2300 гады да н. э.
  4. Сярэдняе царства — 2100 — 1800 гады да н. э.
  5. Новае царства — 1600 — 1100 гады да н. э.
  6. Позьняе царства — 1000 — 332 гады да н. э.
  7. Эліністычны пэрыяд — 320 — 30 гады да н. э.
  8. Рымскі — 30 да н. э. — 395

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадынастычны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадынастычны і раньнедынастычны пэрыяд эгіпецкі клімат быў значна менш засушлівым, чым ён зьяўляецца сёньня. Буйныя раёны Эгіпту былі пакрытыя ляснымі саваннамі, а таксама мелася вялікая колькасьць капытных. У дадынастычны пэрыяд вялася барацьба за яднаньне Верхняга й Ніжняга Эгіпта са сталіцамі ў Ераконпалі і Бута. Верхні зьяднаўся хутчэй. У 3000 годзе да н. э. фараон Верхняга Эгіпту Нармэн, стаўся аб’яднальнікам Эгіпта са сталіцаю ў Мэмфісе, які месьціўся ў паўднёвай частцы дэльты Ніла. Да канца IV — пачатку III тысячагодзьдзя да н. э. адносяць першыя помнікі, напісаныя эгіпецкім герагліфічным пісьмом.

Раньнедынастычны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнедынастычны пэрыяд меў месца прыкладна ў часы існаваньня шумэрскай-акадзкай цывілізацыі Мэсапатаміі і старажытнага Элама. Фараон Міна лічыцца заснавальнікам дынастыі. У гэты час пачалі будавацца першыя піраміды (мастабы).

Старажытнае царства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнае царства гэта гісторыя клясычнага Эгіпту. Аснова эканомікі-палацавая эканоміка. Тып улады — усходняя дэспатыя (неабмежаваная ўлада, сакралізацыя, апора на разгалінаваны бюракратычны апарат). Ланцуг улады: Фараон — родавая знаць — чыноўнікі (служылая знаць) — сяляне, рамесьнікі-рабы (рабоў было мала, рабства мела патрыярхальны характар). Другой службовай асобай пасьля фараона ў дзяжаўным апараце Эгіпту быў джаці[5]. Старажытнае царства — эпоха будаваньня пірамідаў (Хеопса, Хефрэна, Мікірына). Чыньнікі распаду — вялікія затраты на будаваньне пірамідаў.

Першы прамежкавы пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XXIII—XXI стагодзьдзях да н. э. Эгіпет распаўся на мноства номаў. Чыньнікам такой падзеі сталася тое, што цэнтральны ўрад Эгіпту больш не была здольна падтрымліваць і стабілізаваць эканоміку краіны. Рэгіянальныя губэрнатары не маглі спадзявацца на дапамогу ў час крызы, у выніку чаго мелі месца недахоп харчаваньня і палітычныя спрэчкі, якія перерасьлі ў масавы голад і грамадзянскія войны. Тым ня менш, не зважаючы на ​​складаныя праблемы, мясцовыя лідэры, выкарысталі здабытую незалежнасьць, каб стварыць квітнеючую культуру ў сваіх рэгіёнах. Правінцыя ў выніку атрымала поўны кантроль на сваімі рэсурсамі, што сталася чыньнікам паступоваму росту дабрабыту рэгіёнаў, што добра бачна па больш багатым пахаваньням сярод усіх сацыяльных клясаў таго часу. Таксама ў правінцыі назіраўся ўсплёск творчасьці, правінцыйныя рамесьнікі прынятылі і адаптавалі лякальныя культурныя матывы, якія раней абіяжоўваліся каралеўскай уладай Старажытнаага царства.

Свабодныя ад ляяльнасьці да фараону, мясцовыя кіраўнікі сталі канкураваць адзін з адным за кантроль над тэрыторыямі і палітычнай уладай. Гэтак да 2160 году да н. э. кіраўнікі Гэраклеопалю кантралявалі Ніжні Эгіпет на поўначы, у той час дынастыя мясцовых князёў з Тэбаў узяла пад свой кантроль Верхні Эгіпет на поўдні. У той час як абодвы дзяржаўнае ўтварэньне Тэбаў расло і ўзбуйнялася, пашырыючы свой кантроль на поўнач, сутыкненьне двух дынастыяў стала непазбежным. Каля 2055 году да н. э. паўночна тэбаўскія сілы пад правадырствам Мэнтухатэпа II перамоглі кіраўнікоў Гэраклеопалю і ўзьядналі Эгіпет. Такім чынам, гэта прывяло да пэрыяду эканамічнага і культурнага адраджэньня вядомага як Сярэдняе царства[6].

Сярэдняе царства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэнэмхэт III ёсьць апошным выбітным фараонам Сярэдняга царства

Фараоны Сярэдняга царства аднавілі стабільнасьць і росквіт краіны, тым самым стымулюючы адраджэньне мастацтва, літаратуры і манумэнтальных будаўнічых праектаў. [33] Мэнтухатэп II і ягоныя пераемнікі адзінаццатай дынастыі кіравалі з Тэбаў. У гэты час пачала аднаўляцца эканоміка. У XXI—XVIII стагодзьдзях да н. э. апекуном фараонаў быў абвешчаны Амон. Амэнэмхэт I перанёс сталіцу з Тэбаў у горад Ітаўі ў Фаюмскім аазісе.

Фараоны дванаццатай дынастый распачалі мэліярацыю зямель і распрацавалі арашальную схему для павелічэньня вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэгіёне. Акрамя таго, меліся ў ваенныя посьпехі, гэтак была адваявана тэрыторыя ў Нубіі, якая бала багата на залатыя руднікі. За часам Сярэдняга царства быў збудаваны храм Мэнтухатэпа (Лябірынт). Заняпад дзяржавы зьвязаны з гексосамі. Але дзякуючы ім у Эгіпце зьявілася бронза й калясьніцы, коні.

Другі прамежкавы пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы распад Эгіпта ў XVIIIXVI стагодзьдзях да н. э. прывёў да захопу Эгіпта азіяцкімі захопнікамі — гіксосамі, якія захапілі ўладу ў Ніжнім Эгіпце і зрабілі сваёй сталіцай горад Аварыс ва ўсходняй частцы дэльты Нілу.

Новае царства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Старажытнага Эгіпту падчас ягонага максымальнага пашырэньня ў XV стагодзьдзі да н. э.

Выгнаць гіксосаў з Эгіпту здолеў Яхмас I. Перасьледуючы іх, ён уварваўся ў Палестыну, Сырыю. Панаваў Яхсам I каля 15801559 гадоў да н. э. Ягоныя пераемнікі ўсталявалі панаваньне Эгіпта ў Палестыне, Фінікіі, Сырыі, краіна Куш да 4-га нільскага парога стала эгіпецкаю правінцыяй.

Пры Амэнхатэпе III Старажытны Эгіпет дасягнуў найбольшай магутнасьці. З правінцыяў у Азіі і ў Кушы эгіпецкая дзяржава атрымлівала даніну драўнінай, медзьдзю, цынай, волавам, срэбрам, а таксама быдла, рабоў, віно, ювэлірныя вырабы, слановую костку. З краіны Пунт, куды царыца Хатшэпсут накіравала экспэдыцыю, у Старажытны Эгіпет везьлі духмяныя рэчывы. У гэты пэрыяд эгіпецкае войска стала рэгулярным. Рэлігійная рэформа Амэнхатэпа IV (Эхнатона) абвесьціла культ адзінага для эгіпцянаў бога Атона (сонечнага дыска). У гонар гэтага бога была збудавана новая сталіца Ахэтатон. Пасьля сьмерці Эхнатона ў 1335 годзе да н. э. было адноўлена шанаваньне ранейшых багоў, і Тэбы ізноў сталі сталіцай Эгіпту. Заняўшыся рэлігійнай рэформай, Эхнатон закінуў кіраваньне дзяржавай. Заняпад працягваўся і пасьля ягонай сьмерці, але каля 1290 году да н. э. фараон Рамсэс II аднавіў магутнасьць дзяржавы. Ён вёў упартую барацьбу з хетамі і іхнымі сырыйскімі хаўрусьнікамі. Сталіцай Эгіпту пры Рамсэсе II стаў Пэр-Рамсэс, пабудаваны на месцы Аварыса.

Трэці прамежкавы пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIVII стагодзьдзях да н. э. умацавалася ўлада намархаў. У 945 годзе да н. э. лібійскі вайскавод Шэшонк I абвесьціў сябе фараонам, зрабіўшы сваёй рэзыдэнцыяй горад Бубастыс у дэльце Ніла. Ён захапіў Ерусалім і разрабаваў яго. У 671 годзе да н. э. асырыйскае войска Асархадона захапіла разрабавала Мэмфіс. У 667 годзе да н. э. і 663 годзе да н. э. асырыйцы авалодалі Тэбамі.

Позьняе царства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Псамэтых I здолеў ізноў аб’яднаць Старажытны Эгіпет. Пры фараоне Нэха II, сыне Псамэтыха I, быў прарыты канал, які зьвязаў Ніл з Чырвоным морам. У 525 годзе да н. э. Эгіпет быў заваёваны пэрсыдзкім царом Камбісам і стаў пэрсыдзкай правінцыяй (сатрапіяй). У 341 годзе да н. э. пэрсы зноўку ўварваліся ў Эгіпет, спустошыўшы яго.

Эліністычны Эгіпет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 332 годзе да н. э. Эгіпет быў скараны войскамі Аляксандра Македонскага, краіна стала часткай ягонай дзяржавы. Пасьля падзелу ягонай імпэрыі паміж дыядохамі Эгіпет дастаўся вайскаводу Пталямэю Сатэру, які стаў заснавальнік грэцка-македонскай дынастыі Пталямэяў, якая кіравала Эгіптам ад 305 па 30 гады да н. э. Сталіцай краіны стаў горад Александрыя.

Пры Пталямэях Егіпет стаў галоўным дастаўнікам хлеба ў эліністычным сьвеце. У гэты пэрыяд эгіпецкі флёт панаваў у Міжземным моры. За часам кіраваньня царыцы Клеапатры, апошняй з дынастыі Пталямэяў, Эгіпет апынуўся ўцягнутым у палітычную барацьбу ў Старажытным Рыме. Пасьля паразы флёту Эгіпта ў 31 да н. э. і самазабойства Клеапатры эгіпецкая дзяржава была пераўтворана ў рымскую правінцыю ў 30 годзе да н. э.

Рымскі час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымляне наладзілі пастаўкі збожжа з Эгіпту, а рымскае войска, якім кіраваў прэфэкт прызначаны імпэратарам, здушваў мецяжы, строга выконваючы збор цяжкіх падаткаў, і прадухіліючы напады бандытаў, якія сталі вядомай праблемай таго пэрыяду[7]. Александрыя стала важным цэнтрам на гандлёвым шляху з Усходу, бо экзатычныя прадметы раскошы карысталіся вялікім попытам у Рыме.

Не зважаючы на тое, што рымляне мелі больш варожае стаўленьне па адносінах да эгіпцянаў чым грэкі, некаторыя традыцыі, як то муміфікацыя і пакланеньне традыцыйным багам, працягнулі існаваньне. Некаторыя рымскія імпэратары маляваліся ў якасьці фараонаў, аднак не ў такой ступені як гэта было пры Пталямэях, бо рымскія імпэратары жылі за межамі Эгіпту і не выконвалі цырыманіяльных функцыяў эгіпецкага сану. Мясцовая адміністрацыя камплектавалася з рымлянаў і была зачынена для карэнных эгіпцянаў.

Пасьля распаду Рымскай імпэрыі ў 395 годзе Эгіпет стаў правінцыяй Усходняй Рымскай імпэрыі. Нашчадкі старажытных эгіпцянаў — копты — успрынялі хрысьціянскую рэлігію.

Арабская заваёва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 639642 гадох Эгіпет быў захоплены арабамі.

Дзяржаўнае кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Старажытным Эгіпце фараон звычайна адлюстроўваўся разам з сымбалямі каралеўскай улады.

Фараон быў абсалютным манархам краіны і, па меншай меры ў тэорыі, валодаў поўным кантролем над зямлёй і ўсімі рэсурсамі. Ён быў вярхоўным ваеначальнікам і кіраўніком урада, абапіраючыся на чыноўнікаў, якія кіравалі дзяржаўнымі справамі. Другім пасьля фараонам чалавекам у краіне быў візыр, які выступаў у якасьці прадстаўніка фараона пры кіраваньні дзяржаўнай скарбніцы, будаўнічых праектаў, прававой сыстэмы і архіваў[8]. На рэгіянальным узроўні краінай, якая была падзелена адміністрацыйныя раёны, званыя номамі, кіравалі намархі, які былі падсправаздачны візыру. Храмы складалі касьцяк эканомікі. Яны былі ня толькі рэлігійнымі месцамі, але таксама несьлі адказнасьць за збор і захоўваньне нацыянальнага багацьця ў сыстэме збожжасховішчаў і казначэйства. Храмамі кіравалі наглядчыкі, якія пераразьмяркоўвалі збожжа й тавары[9].

Сацыяльная герархія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эгіпецкае грамадзтва было падзелена на вялікую колькасьць саслоўяў. Сяляне складалі асноўную частку насельніцтва, але сельскагаспадарчая прадукцыя належала непасрэдна дзяржаве, храму або шляхецкай сям’і, якая валодала зямлёй, дзе былі выраблена прадукцыя[10]. Акрамя таго сяляне абкладаліся падаткамі й павінны былі працаваць на ірыгацыйных або будаўнічых аб’ектах, то бок прыцягваліся да паншчыны[11]. Мастакі й рамесьнікі мелі больш высокі статус, чым сяляне, але яны таксама былі пад кантролем дзяржавы, працуючы ў крамах, падлучаных да храмаў і атрымлівалі плату непасрэдна зь дзяржаўнай скарбніцы. Далей па сацыяльнай лесьвіцы стаялі жаўнеры, якія, аднак, ніколі не падымаліся на высокія пасады ў войску.

Да вышэйшай клясы належалі сьвятары, лекары і інжынэры. А вышэй іх былі пісары й дзяржаўныя службоўцы фармавалі вышэйшую клясу ў Старажытным Эгіпце, яны насілі бялёную ільняную вопратку, што служыла адзнакай іхнага рангу[12]. Рабства было вядома яшчэ ў Старажытным Эгіпце, аднак ступень і распаўсюджанасьць гэтак практыцы пакуль не высьветлены[13].

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разам з шумэрскай літаратурай эгіпецкая літаратура лічыцца першай літаратурай сьвету. Да пэрыяду Старажытнага царства (каля XXVIXXII стагодзьдзяў да н. э.) у літаратурную творчасьць Эгіпту ўваходзілі пахавальныя тэксты, пасланьні й лісты, рэлігійныя гімны і вершы, а таксама памятныя аўтабіяграфічныя тэксты, якія распавядалі аб кар’ерах выбітных людзей. У пачатку Сярэдняга царства (каля XXIXVII стагодзьдзяў да н. э.) была створана апавядальная літаратура. Пачалася «рэвалюцыя сродкаў» у выніку ўзвышэньня інтэлектуальнай кляса пісараў, новых культурных пачуцьцяў індывідуальнасьці, беспрэцэдэнтных узроўняў пісьменнасьці й большага доступу да пісьмовага матэрыялу. Аднак, магчыма, што пісьмовасьцю валодаў менш за адзін адсотак усяго насельніцтва. Такім чынам, літаратурная творчасьць належала да вышэйшай клясы, якія працавалі пры архівах, канцылярыях і пры двары кіруючага фараона.

Мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацтва Старажытнага Эгіпту цесна зьвязана з рэлігіяй, у тым ліку з памінальным культам, увасабляла ўяўленьне аб непарушнасьці грамадзкага ладу і звышчалавечай велічы абагаўлёнага фараону.

Пошукі дейнай мастацкай мовы прывялі да стварэньня першага канону. Былі асэнсаваны і распрацаваны асноўныя сродкі плястычных мастацтваў: аб’ём, маса, апора, скляпеньне, рытм — у архітэктуры; плоскасьць, лінія, сылюэт, колеравая пляма — у рэльефе і жывапісе; тэкстура і фактура каменя і дрэва — у скульптуры. У Эгіпце былі выпрацаваны клясычныя архітэктурныя формы і тыпы (піраміда, абэліск, калёна, віды выяўленчага мастацтва, як то акруглая скульптура, рэльеф, манумэнтальны жывапіс і іншае. Кананічныя правілы, нязьменныя выяўленчыя і выразныя сродкі, прыёмы будаўніцтва павінны былі ўлічваць у сваёй дзейнасьці майстры ўсіх відаў мастацтва. Але ўпарадкавальная роля канону ня стала перашкодай у эвалюцыі мастацтва.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дакладнымі даты можна лічыць толькі пачынаючы ад 664 году да н. э. Egyptian Chronology, Digital Egypt for Universities (анг.)
  2. ^ Dodson, A. & D. Hilton. 2004. The complete royal families of ancient Egypt. — London, Thames & Hudson. 320 pp. ISBN 0-500-05128-3. (анг.)
  3. ^ Clayton 1994. С. 217.
  4. ^ Clayton 1994. С. 6.
  5. ^ Чабуранава С. Я. Гісторыя дзяржавы і права замежных краін: Тэксты лекцый. — Гродна: ГрДУ, 2002. — С. 9. — 250 ас. — ISBN 975-417-317-X
  6. ^ Clayton 1994. С. 29.
  7. ^ James 2005. С. 63.
  8. ^ Manuelian 1998. С. 358.
  9. ^ Manuelian 1998. С. 363.
  10. ^ Manuelian 1998. С. 383.
  11. ^ James 2005. С. 136.
  12. ^ Billard 1978. С. 109.
  13. ^ Social classes in ancient Egypt. Digital Egypt for Universities, University College London.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Clayton, Peter A. «Chronicle of the Pharaohs».. — London: Thames and Hudson, 1994. — ISBN 0-500-05074-0
  • Manuelian, Peter Der «Egypt: The World of the Pharaohs».. — Köln: Könemann Verlagsgesellschaft mbH, 1998. — ISBN 3-89508-913-3
  • Allen, James P. «Middle Egyptian: An Introduction to the Language and Culture of Hieroglyphs».. — Cambridge: Cambridge University Press, 2000. — ISBN 0-521-77483-7
  • Billard, Jules B. «Ancient Egypt: Discovering its Splendors».. — Washington D.C.: National Geographic Society, 1978.
  • James, T.G.H. «The British Museum Concise Introduction to Ancient Egypt».. — Ann Arbor: University of Michigan Press, 2005. — ISBN 0-472-03137-6
  • Богословский Е. С. Статуэтка дворцового служителя времени Тутанхамона (Stat. Louvre I 852). // ВДИ. 1990. 2.
  • Геродот. История в девяти книгах. / Перевод и комментарии Г. А. Стратановского. — М., 2002. ISBN 5-17-005085-2
  • Источниковедение истории Древнего Востока. — М., 1984.
  • Коростовцев М. А. Путешествие Ун-Амуна в Библ. — М., 1960.
  • Коростовцев М. А. Египетский иератический папирус № 167 Государственного Музея Изобразительных Искусств им. А. С. Пушкина в Москве. // Древний Египет / Сб. статей. — М., 1960.
  • Лирика древнего Египта. — М., 1965.
  • Максимов Е. Н. Папирус № 1115 из собрания государственного Эрмитажа. (Перевод и некоторые замечания). // Древний Египет и древняя Африка. — М., 1967.
  • Повесть Петеисе III. Древнеегипетская проза. / Пер. М. А. Коростовцева. — М., 1978.
  • Рубинштейн Р. И. Поучение гераклеопольского царя своему сыну (Эрмитажный папирус № 1116 А). // ВДИ. 1948. 4.
  • Савельева Т. Н. Надписи из гробницы Мечена (Перевод и комментарий). // Древний Египет и древняя Африка. — М., 1967.
  • Сказки и повести Древнего Египта. / Пер. и комм. И. Г. Лившица. — СПб., 2004. ISBN 5-02-026987-5
  • Сказки Древнего Египта. / Сост. Беловой Г. А., Шерковой Т. А. — М., 1998.
  • Струве В. В. Речение Ипувера. Лейденский папирус № 344. Социальный переворот в Египте в конце Среднего царства. — М.; Л., 1935.
  • Хрестоматия по истории Древнего мира. / Под ред. В. В. Струве. — М., 1951.

Гістарыяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэстед Дж. История Египта с древнейших времен до персидского завоевания. — М., 1915.
  • Древние цивилизации. — М., 1989.
  • Котрелл Л. Во времена фараонов. — М., 1982.
  • Масперо Г. Египет. — М., 1915.
  • Перепелкин Ю. Я. Древний Египет. — СПб., 2000. ISBN 5-89740-011-3
  • Тураев Б. А. История Древнего Востока. Т. II. — Л., 1935.
  • Шоу Я. Древний Египет. — М., 2006. ISBN 5-17-031742-5

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Антес Р. Мифология в древнем Египте. // Мифология древнего мира. — М., 1977.
  • Ассман Я. Египет. Теология и благочестие ранней цивилизации. — М., 1999.
  • Берлев О. Д. «Золотое имя» египетского царя". // Ж.-Ф. Шампольон и дешифровка египетских иероглифов. — М., 1979.
  • Коростовцев М. А. Религия древнего Египта. М., 1976.
  • Солкин В. В. Египет: вселенная фараонов. — М., 2001.
  • Солкин В. В. Столпы небеса. Сокровенный Египет. — М., 2006.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Старажытны Эгіпетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў