Караль Падчашынскі
Караль Падчашынскі | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1790 |
---|---|
Месца нараджэньня | Жырмуны, Лідзкі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 19 красавіка 1860 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Вільня, Расейская імпэрыя |
Месца пахаваньня | Могілкі Росы |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт[d] і Імпэратарская акадэмія мастацтваў |
Занятак | архітэктар і рэстаўратар |
Месца працы | Віленскі ўнівэрсытэт[d] |
Ка́раль Падчашынскі (7 лістапада 1790, в. Жырмуны, Лідзкі павет — 7 красавіка 1860, Вільня) — беларускі й польскі архітэктар эпохі клясыцызму.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Карлаль Падчашынскі нарадзіўся 7 лістапада 1790 году у в. Жырмуны Лідзкага павету ў сям’і прыдворнага будаўніка Радзівілаў Яна Падчашынскага ў вёсцы Жырмуны непадалёк ад Ліды. Вучыўся ў Берасьцейскай базыльянскай школе, у Віленскім унівэрсытэце, затым у Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў. У 1816 стажыраваўся ў Італіі, Францыі. У Парыжы вучыўся ў вядомага архітэктара Жана-Нікаля-Люі Дзюрана. У 1838—1853 гадох жыў у маёнтку пад Нясьвіжам, пазьней у Вільні і ў Варшаве.
Памёр 7 красавіка 1860 году ў Вільні. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні. Магіла не захавалася.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Працаваў у стылі клясыцызму. Праектаваў вучэбныя будынкі, арыентаваўся на тэндэнцыі ўтылітарызму і рацыяналізму. Паводле яго праектаў пабудаваныя: палацы ў Жылічах (1825), у Яшунах (1824— 28), у Тускулянах (1825); збор эвангелічных рэфарматаў у Вільні (1830—35), гімназіі ў Слуцку, Камянцы і Сьвіслачы, школы ў Бабруйску. Рэканструяваў у Вільні інтэр’еры залаў бібліятэкі і прафэсарскай чытальнай залы Віленскага ўнівэрсытэту, капліцу катэдральнага сабора.
- Палац Булгакаў у Жылічах
- Эвангелійска-рэфармацыйны касьцёл у Вільні (1830—1835)
- Слуцкая гімназія (1829—1838)