Гайцюнішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайцюнішкі
трансьліт. Hajciuniški
Дом-фартэцыя Нонхартаў
Дом-фартэцыя Нонхартаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Канвеліскі
Насельніцтва: 288 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°15′12″ пн. ш. 25°26′2″ у. д. / 54.25333° пн. ш. 25.43389° у. д. / 54.25333; 25.43389Каардынаты: 54°15′12″ пн. ш. 25°26′2″ у. д. / 54.25333° пн. ш. 25.43389° у. д. / 54.25333; 25.43389
Гайцюнішкі на мапе Беларусі ±
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гайцюні́шкі[1] (таксама — Гайцю́нішкі[1]) — вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі, на рацэ Войшалцы пры ўтоку яе ў Жыжму. Уваходзіць у склад Канвеліскага сельсавету.

У Гайцюнішках да нашага часу захаваўся мініятурны замак XVII стагодзьдзя — дом-фартэцыя Нонхартаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Гайцюнішкі датуецца 1512 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1565 год, паводле інвэнтару, маёнтак Гайцюнішкі належаў Рымшам і складаўся зь сядзібы (тры жылыя дамы, стайні і гароды) і гаспадарчых пабудоваў.

Дом-фартэцыя. Н. Орда, 1877 год

У XVII стагодзьдзі Гайцюнішкі перайшлі да Нонхартаў, якія збудавалі тут дом-фартэцыю (1613) і пратэстанцкую царкву (1633). Пазьней маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Храптовічаў, Шротэраў, Путкамераў. У Вялікую Паўночную вайну ў доме-фартэцыі пасьпяхова вытрымалі аблогу швэды, атакаваныя войскамі Аўгуста Моцнага.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак знаходзіўся ў валоданьні фон дэр Остэн-Сакенаў, з 1830 году — зноў Рымшаў. У Першую сусьветную вайну вёску занялі нямецкія войскі, у гэты час загінулі архіў і бібліятэка, што месьціліся ў доме-фартэцыі.

У 1920 годзе Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гайцюнішкі ўвайшлі ў БССР, у Вярэнаўскі раён. Цягам 1946—1949 гадоў у доме-фартэцыі разьмяшчалася школа мэханізатараў, з 1960 году — псыхіятрычная лякарня[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 288 чалавек
  • 1999 год — 252 чалавекі

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 151, 153
  2. ^ Лаўрэш Л. Гайцюнішкі // «Наша слова» № 40 (726), 19 кастрычніка 2005

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]