Перайсьці да зьместу

Нача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нача (Вярэнаўскі раён)»)
Нача
лац. Nača
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Доціскі
Насельніцтва: 453 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Паштовы індэкс: 231392
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′0″ пн. ш. 24°48′0″ у. д. / 54.05° пн. ш. 24.8° у. д. / 54.05; 24.8Каардынаты: 54°3′0″ пн. ш. 24°48′0″ у. д. / 54.05° пн. ш. 24.8° у. д. / 54.05; 24.8
Нача на мапе Беларусі ±
Нача
Нача
Нача
Нача
Нача
Нача
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На́ча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Начцы. Уваходзіць у склад Доціскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 453 чалавекі. Знаходзіцца за 41 км на захад ад Вярэнава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.

Нача — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Начу як уладаньне Касьцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касьцевіч заснаваў у мястэчку касьцёл і перанёс сюды цэнтар парафіі з Дубічаў. Пазьней мясьцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Нача ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Паводле рэвізіі 1631 году, тут існавала татарскае паселішча (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы). У гэты час у мястэчку разьмяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Каняеўскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У лютым 1863 году ў мястэчку сфармаваўся паўстанцкі аддзел Людвіка Нарбута[2] (ягоны бацька, Тэадор Нарбут, спачыў на тутэйшых могілках каля касьцёла).

На 1886 год у Начы было 16 двароў, касьцёл, 3 карчмы, крама, таржок. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у мястэчку знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[3], які ў 1903 годзе абсьледаваў тутэйшыя могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагодзьдзяў. Сярод знаходак былі жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Начу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нача абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Нача апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Нача ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вярэнаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1998 год у Начы было 173 двары, на 2000 год — 173. Да 5 кастрычніка 2007 году вёска ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Нацкага сельсавету[5].

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 176 чал. (86 муж. і 90 жан.)[6]; 1886 год — 272 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 445 чал.[7]; 1999 год — 449 чал.; 2000 год — 470 чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 453 чал.

У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 154.
  2. ^ Швед В. Ваенны начальнік Лідскага павета // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ліды і Лідскага раёна. — Мн.: Беларусь, 2004.
  3. ^ Blombergowa M.M. Wandalin Szukiewicz. Syn Ziemi Lidzkiej ― Badacz i Społecznik (1852―1919). — Warszawa―Lida, 2010.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Krzywicki J. Nacza // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 853.
  7. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 311.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 245.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]