Пятро Бітэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пятро Бітэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912
Радунь, Лідзкі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 18 кастрычніка 1991
Маладэчна, Менская вобласьць, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт і краязнавец
Гады творчасьці 1929—1991
Жанр паэзія

Пятро́ Бітэ́ль (19 чэрвеня 1912, Радунь — 18 кастрычніка 1991, Маладэчна) — беларускі паэт, перакладнік, краязнавец, настаўнік, сьвятар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрышчаны ў лідзкім Сьвята-Міхайлаўскім праваслаўным саборы. Скончыў беларускую Віленскую настаўніцкую сэмінарыю ў 1931, Менскі пэдінстытут у 1970. У 19311939 настаўнічаў. Мабілізаваны падпаручнікам ў польскае войска ў 1939. Прымаў удзел у баях з фашыстамі. У Берасьці трапіў у савецкі палон. Вывезены ў Арзамас, дзе быў вызвалены. Вярнуўся ў Беларусь.

У 1940 годзе працаваў настаўнікам у Вішневе, пасьля дырэктарам СШ №2 Валожына.

Пасьля чэрвеня 1941 да 1942 хаваўся ад немцаў. Пасьля стаў настаўнікам гандлёвай школы ў Валожыне. У 1944 вывезены ў Нямеччыну па падазрэньні ў сувязях з партызанамі. Вызвалены ў 1945, служыў у Чырвонай Арміі. У 19461947 працаваў настаўнікам, у 1947 звольнены з настаўніцкай працы. Стаў праваслаўным сьвятаром. У 1950 арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў. Зьняволеньне адбываў у Кемераўскай вобласьці, Омску і Джэзказгане. У 1956 вызвалены. Да 1963 году служыў у царкве. У 19631974 зноў настаўнічаў. Рэабілітаваны ў 1978.

Друкаваўся з 1929 у часопісе «Шлях моладзі» пад псэўданімам Леанід з-пад Вішнева. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказаньне пра Апанаса Берасьцейскага» (1984). Пераклаў на беларускую мову творы А. МіцкевічаПан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санэты»), польскамоўныя паэмы і п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча, аповесьць Ю. І. Крашэўскага «Хата за вёскай» (1989), паасобныя творы М. Канапніцкай, Б. Пруса, Ю. Славацкага, Г. Сянкевіча, М. Лермантава, А. Пушкіна, І. Франко, Т. Шаўчэнкі, Б. Брэхта, Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера і інш.

Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш», зроблены ў савецкім лягеры на паперы зь мяшкоў з-пад цэмэнту, захоўваецца ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]