Перайсьці да зьместу

Забалаць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Забалаць (Вярэнаўскі раён)»)
Забалаць
лац. Zabałać
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Забалацкі
Вышыня: 135 м н. у. м.
Насельніцтва: 1007 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Паштовы індэкс: 231396
СААТА: 4213817056
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′36″ пн. ш. 24°47′40″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 24.79444° у. д. / 53.92667; 24.79444Каардынаты: 53°55′36″ пн. ш. 24°47′40″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 24.79444° у. д. / 53.92667; 24.79444
Забалаць на мапе Беларусі ±
Забалаць
Забалаць
Забалаць
Забалаць
Забалаць
Забалаць
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

За́балаць[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нізянцы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1007 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Радунь — Астрына.

Забалаць — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім Забалаць утварыўся ад выразу за балотам[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл, каля 1900 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Забалаць зьмяшчаецца ў дадатку да Хронікі Віганда і датуецца 1385 годам. З канца XV ст. яно ўваходзіла ў склад Васілішкаўскага павету і знаходзілася ў валоданьні Дашковічаў, у пачатку XVI ст. перайшло да князя Васіля Глінскага. Па мецяжы Глінскіх (1508 год) Забалаць перадалі намесьніку госкаму, пераломскаму і ясвойнскаму Войцеху Нарбутовічу, які ў 1536 годзе заснаваў тут мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Забалаць ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час паселішча перайшло ў валоданьне Сапегаў, у 1616 годзе Соф’я Сапяжанка запісала маёнтак свайму мужу князю Канстантыну Палубінскаму.

У XVII ст. уладальнікамі Забалаці былі Габаі, Тышкевічы. У 1622 годзе ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. У 1690 годзе Забалаць перайшла ў валоданьне Яна Нарбута, войскага лідзкага. У гэты час тут налічвалася 66 двароў. У пачатку XVIII ст. маёнтак стаў уласнасьцю Волянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліца мястэчка, 1938 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Забалаць апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У 1812 годзе граф Л. Тышкевіч заснаваў у мястэчку мураваны касьцёл.

У 1880-я гады ў Забалаці было 6 двароў, касьцёл, школа, багадзельня, карчма. У пачатку XX ст. у мястэчку працавала расейская народная вучэльня, маёнтак належаў Плямяньнікавым.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Забалаць занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Старая школа, да 1938 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забалаць абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Забалаць апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Забалаць ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вярэнаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут быў 321 двор, на 1993 год — 454, на 1997 год — 448.

У 2000-я гады Забалаць атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 75 чал.[4]; 1895 год — 111 чал., зь іх 106 каталікоў, 1 праваслаўны, 4 юдэі[5]; 1897 год — 151 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 95 чал.; 1921 год — 258 чал.; 1940 год — 544 чал.; 1971 год — 892 чал.; 1993 год — 1124 чал.[6]; 1997 год — 1137 чал.[7]; 1999 год — 1117 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1022 чал.; 2010 год — 1007 чал.

У Забалаці працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, вэтэрынарны пункт, клюб, бібліятэка, пошта.

Малочны завод, «Сельгасхімія», млын, камбінат побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валун «Будрэвіч камень» — геалягічны помнік прыроды. Знаходзіцца за 4,5 км на захад ад Забалаці, за 500 м на паўночны захад ад заходняга краю вёскі Рамзы. Бачная частка камня важыць больш за 30 т, агульная вага — каля 130 т.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 149.
  2. ^ Гродзеншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легенд і паданняў / Склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. — Менск: Беларусь, 1999.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. ^ Krzywicki J. Zabłoć // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 184.
  6. ^ Бажэнаў Ю., Шаблюк В. Забалаць // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 390.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 485.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]