Ваяводзіна
| Аўтаномная вобласьць Ваяводзіна | |
| Аутономна Покрајина Војводина Autonomna Pokrajina Vojvodina | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Сэрбія |
| Статус | аўтаномны край Сэрбіі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нові Сад |
| Дата ўтварэньня | 28 верасьня 1990 |
| Прэзыдэнт | Ігар Міравіч |
| Афіцыйныя мовы | сэрбская, вугорская, славацкая, румынская, харвацкая, русінская |
| Насельніцтва (2011) | 1 931 809 |
| Шчыльнасьць | 90 чал./км² |
| Нацыянальны склад | Сэрбы: 65.05% Вугорцы: 14.28% Славакі: 2.79% Харваты: 2.78% Югаславы: 2.45% Чарнагорцы: 1.75% Румыны: 1.5% Цыганы: 1.43% Іншыя: 7.97% |
| Плошча | 21 506 км² км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 99 м |
| Месцазнаходжаньне аўтаномнай вобласьці Ваяводзіна | |
| | |
| Мапа аўтаномнай вобласьці Ваяводзіна | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | CET, летні CEST |
| Код ISO 3166-2 | CS-VO |
| Код аўтам. нумароў | SRB |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ваяводзіна або Вайвадзіна (афіц. Аўтаномная вобласьць Ваяводзіна; па-сэрбску: Војводина ці афіцыйна Аутономна Покрајина Војводина/Autonomna Pokrajina Vojvodina, па-вугорску: Vajdaság Autonóm Tartomány, па-славацку: Autonómna Pokrajina Vojvodina, па-румынску: Provincia Autonomă Voivodina, па-харвацку: Autonomna Pokrajina Vojvodina, па-русінску: Автономна Покраїна Войводина) — аўтаномная вобласьць на поўначы Сэрбіі. Сталіца і найбуйнейшы горад Нові Сад, другі па велічыні горад Субаціца, потым Панчава і Зрэнянін.
Рэгіён займае плошчу каля 21 506 км² і налічвае 2 031 992 насельнікі. На поўначы аўтаномія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй, на захадзе з Харватыяй, на паўднёвым захадзе з Босьніяй і Герцагавінай. На поўдні адміністрацыйную мяжу з Цэнтральнай Сэрбіяй утвараюць галоўным чынам рэкі Дунай і Сава.

Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2021 год у Новым Садзе месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», якое было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ваяводзіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |

