Більман
Більман лац. Bilman | |
Billmann | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bilo + Mann |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Білімін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Більман» |
Більман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Біліман або Більман (Biliman, Billmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біл- (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більвін; германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Дзерман, Есьман, Мангерд; германскія імёны Derman, Esmann, Mangerðr) — ад германскага man 'чалавек'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Балътромеи Билмановичъ (1565 год)[4]; Войтехъ Матеевичъ Билмановичъ (1567 год)[5]; Bilmanowna (1671—1681 гады)[6]; Bilmony (1744 год)[7]; Jozef Bilman (1780—1795 гады)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Балтрамей Більмановіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Войцех Мацеевіч Більмановіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
Більманы гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род[9] зь Віленскага ваяводзтва[10].
Більманы або Більміны гербу Порай — літоўскі шляхецкі род[11].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Більмоны.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 114.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 85.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 285.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 689.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 125.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 214.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 95.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 169, 525.