Выканаўчы камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Выкана́ўчы камітэ́т (Выканкам) — выканаўчы ўрад саветаў дэпутатаў. Узьніклі ў пачатку 20-га ст. разам з Савецкай ўладай. Выканкамы павінныя былі спраўляць рашэньні саветаў, якія ў сваю чаргу выдавалі абавязковыя рашэньні для насельніцтва. Існавалі ў розны час выканкамы:

  • Усесаюзны Цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК)
  • Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК), які быў выканаўчым урадам для саюзных рэспублік СССР
  • Абласны выканаўчы камітэт Савета народных дэпутатаў (Аблвыканкам, або Аблвыканком)
  • Гарадзкі выканаўчы камітэт (Гарвыканкам, або гарвыканком)
  • Раённы выканаўчы камітэт (Райвыканкам, або райвыканком)
  • Сельскі выканаўчы камітэт
  • Пасялковы выканаўчы камітэт
  • Губэрнскі выканаўчы камітэт
  • Павятовы выканаўчы камітэт
  • Валасны выканаўчы камітэт

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]