Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе 2023—2024 гадоў
| Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе 2023—2024 гадоў | |
| Спаборніцтва | Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе |
|---|---|
| Даты | 11 жніўня 2023 — 19 траўня 2024 |
| Колькасьць удзельнікаў | 18 |
| Пераможца | Пары Сэн-Жэрмэн |
| Згуляных матчаў | 306 |
Ліга 1 2023—2024 гадоў — 86-ы розыгрыш Лігі 1, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Францыі, які ладзіўся з 11 жніўня 2023 году па 19 траўня 2024 году. Пераходныя матчы за права згуляць у Лізе 1 у наступным сэзоне былі згуляныя 30 траўня і 2 чэрвеня 2024 году[1]. Свой тытул удала абараніў парыскі «Пары Сэн-Жэрмэн».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону. Гэта быш першы сэзон з 18 удзельнікамі за працяглы час. Справа ў тым, што ў чэрвені 2021 году Прафэсійная футбольная ліга, якая кіруе спаборніцтвамі ў двух найвышэйшых лігах Францыі, прагаласавала за скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў, пачынаючы з сэзону 2023—2024 гадоў. У выніку паводле вынікаў папярэдняга сэзону, адразу чатыры клюбы страцілі свае месцы ў Лізе 1 — «Асэр», «Аячча», «Труа» і «Анжэ», апошні зь якіх да таго правёў восем сэзонаў запар у найвышэйшае францускае лізе. У процілеглы бок рушылі «Гаўр» і «Мэц», першы зь якіх вярнуўся ў Лігу 1 пасьля 14 гадоў адсутнасьці.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Пары Сэн-Жэрмэн | 34 | 22 | 10 | 2 | 81 | 33 | +48 | 76 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Манака | 34 | 20 | 7 | 7 | 68 | 42 | +26 | 67 | |
| 3 | Брэст | 34 | 17 | 10 | 7 | 53 | 34 | +19 | 61 | |
| 4 | Ліль | 34 | 16 | 11 | 7 | 52 | 34 | +18 | 59 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 5 | Ніцца | 34 | 15 | 10 | 9 | 40 | 29 | +11 | 55 | Лігавы этап Лігі Эўропы[a] |
| 6 | Алімпік Ліён | 34 | 16 | 5 | 13 | 49 | 55 | −6 | 53 | |
| 7 | Лянс | 34 | 14 | 9 | 11 | 45 | 37 | +8 | 51 | Раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў[a] |
| 8 | Алімпік Марсэль | 34 | 13 | 11 | 10 | 52 | 41 | +11 | 50 | |
| 9 | Рэймс | 34 | 13 | 8 | 13 | 42 | 47 | −5 | 47 | |
| 10 | Рэн | 34 | 12 | 10 | 12 | 53 | 46 | +7 | 46 | |
| 11 | Тулюза | 34 | 11 | 10 | 13 | 42 | 46 | −4 | 43 | |
| 12 | Манпэлье[b] | 34 | 10 | 12 | 12 | 43 | 48 | −5 | 41 | |
| 13 | Страсбург | 34 | 10 | 9 | 15 | 38 | 50 | −12 | 39 | |
| 14 | Нант | 34 | 9 | 6 | 19 | 30 | 55 | −25 | 33 | |
| 15 | Гаўр | 34 | 7 | 11 | 16 | 34 | 45 | −11 | 32 | |
| 16 | Мэц | 34 | 8 | 5 | 21 | 35 | 58 | −23 | 29[c] | Пераходныя матчы |
| 17 | Ляр’ен | 34 | 7 | 8 | 19 | 43 | 66 | −23 | 29[c] | Паніжэньне ў Лігу 2 |
| 18 | Клермон | 34 | 5 | 10 | 19 | 26 | 60 | −34 | 25 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Забітыя мячы; 8) Гасьцявыя забітыя мячы; 9) Пункты сумленнай гульні.
Заўвагі:
- ^ а б Паколькі пераможца Кубка Францыі «Пары Сэн-Жэрмэн» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў Лігу Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла шостай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў Лігу канфэрэнцыяў перайшла ад шостай да сёмай каманды лігі.
- ^ З «Манпэлье» зьнялі 1 пункт з-за беспарадкаў, якія прывялі да спыненьня гульні з «Клермонам»[2].
- ^ а б «Мэц» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Ляр’ен» паводле гасьцявых забітых мячоў і гульнях паміж сабою: «Ляр’ен» 2:3 «Мэц», «Мэц» 1:2 «Ляр’ен».
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Мэцам», які заняў 18-е месца ў Лізе 1, і «Сэнт-Эт’енам», пераможцам стыкавых матчаў Лігі 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Сэнт-Эт’ен», і павысіўся ў Лігу 1, а «Мэц» адправіўся ў Лігу 2.
Першы матч
| 30 траўня 2024 20:30 |
Сэнт-Эт’ен | 2:1 | Мэц | Жафруа Гішар, Сэнт-Эт’ен Гледачоў: 35356 Судзьдзя: Бэнуа Міё |
|---|---|---|---|---|
| Сысако, 19’ Кардана, 80’ |
Справаздача | Траарэ, 45’ | ||
Матч у адказ
| 2 чэрвеня 2024 17:00 |
Мэц | 2:2 (д. ч.) | Сэнт-Эт’ен | Сэн-Сымфарыен, Лянжвіль-ле-Мэц Гледачоў: 28500 Судзьдзя: Жэром Брызар |
|---|---|---|---|---|
| Камара, 17’ Мікаўтадзэ, 25’ (пэн.) |
Справаздача | Пэтро, 35’ Ваджы, 117’ | ||
Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Месца | Гулец | Клюб | Галы |
|---|---|---|---|
| 1 | Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн | 27 |
| 2 | Джонатан Дэйвід | Ліль | 19 |
| Аляксандар Ляказэт | Алімпік Ліён | ||
| 4 | П’ер-Эмэрык Абамэянг | Алімпік Марсэль | 17 |
| 5 | Вісам Бэн Едэр | Манака | 16 |
| 6 | Тэйс Далінга | Тулюза | 14 |
| 7 | Жорж Мікаўтадзэ | Мэц | 13 |
| 8 | Тэрэм Мофі | Ніцца | 11 |
| Гансалу Рамуш | Пары Сэн-Жэрмэн | ||
| 10 | Арно Калімюэндо | Рэн | 10 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Ligue 1 Uber Eats: Initial dates for season 2023—24». Ligue 1.
- ^ Commission de discipline: les décisions du 25 Octobre 2023 (фр.). Прафэсійная футбольная ліга (25 кастрыніка 2023). Праверана 21 жніўня 2025 г.