Перайсьці да зьместу

Брэст (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэст
Поўная назва Stade Brestois 29
Заснаваны 1903
Горад Брэст, Францыя
Стадыён Стад Фрэнсіс Ле Бле
Умяшчальнасьць: 15 097
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Брэст» (па-француску: Stade Brestois 29) — францускі футбольны клюб з гораду Брэсту. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе. Найбольшым посьпехам клюбу лічыцца 8 месца ў 1987 годзе. У першыя гады свайго існаваньня клюб зьведаў хуткі рост у герархіі футбольных аматарскіх рэгіянальных лігаў чэмпіянату Францыі, дайшоўшы да трэцяга ўзроўню францускага футболу ў 1958 годзе. Клюб прасунуўся ў другі дывізіён ў 1970 годзе і, нарэшце, атрымаў квіток у Лігу 1 у 1979 годзе. Свайго піку «Брэст» дасягнуў паміж 1981 і 1991 гадамі, калі галоўным трэнэрам клюбу зьяўляўся Франсуа Івэнэк. У тыя час клюб 9 сэзонаў правёў у элітным дывізіёне краіны. У 1991 годзе клюб быў паніжаны з-за банкруцтва. Да 2004 году клюб гуляў у ніжэйшых лігах пакуль ня выйшаў у Лігу 2, а Лігі 1 дасягнуў у 2010 годзе.

Брэсцкі клюб узначальвае з 2010 году францускі прадпрымальнік Мішэль Гіё.

Афіцыйна клюб быў створаны ў 1950 годзе ў выніку зьліцьця пяці мясцовых камандаў. Тым ня менш, ранейшая каманда «Брэст», заснаваная ў 1903 годзе, доўгі час гуляла ў адной з рэгіёнальных амарскіх лігаў.

«Армарыканскі Брэст»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовая сэкцыя ў імя Сэн-Люі была створана ў 1903 годзе, якая атрымала назву «Армарыканскі Брэст» (франц. L’Armoricaine de Brest). Да Першай сусьветнай вайны, 500 юнакоў і 400 дзяцей наведвалі розныя мерапрыемствы, якія была арганізаваныя клюбам, як то ваенная падрыхтоўка, стральба, футбол, лёгкая атлетыка, мужчынская гімнастыка, тэатар, хор, аркестар і іншыя гурткі.

У шэрагах «Армарыканскага Брэсту» ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі выступалі такія гульцы зборнай Францыі, як Алексі Тэпо, Рабэр Каа й Жан Гіго.

У 1950 годзе адбылося зьліцьцё пяці клюбаў у адзін клюб «Брэст», сярод гэтых клюбаў быў і «Армарыканскі Брэст». Дзякуючы гэтаму аб’яднаньню справы клюбу паўшлі ў гору, у 1952 годзе клюб прасунуўся ў Ганаровы дывізіён. «Брэст», нарэшце, атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі ў 1958 годзе, апярэдзіўшы клюб «Вальтыжэр Шатабрыян». Аднак у 1963 годзе клюб вярнуўся ў Ганаровую лігу.

У наступныя гады «Брэст» чакаў новы час уздыму, клюб вярнуўся ў аматарскую лігу ў 1966 годзе, перш чым прасунуцца ў Лігу 2 пасьля ейнага пашырэньня ў 1970 годзе.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Радослаў Маецкі Edit this on Wikidata (ар. Манака) 1999
2 Сьцяг Францыі Аб Брэдлі Ляко Edit this on Wikidata 2002
4 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Жуніяр Дыяс Edit this on Wikidata (ар. Труа) 2003
5 Сьцяг Францыі Аб Брэндан Шарданэ Edit this on Wikidata (капітан) 1994
7 Сьцяг Францыі ПА Эрык Эбімбэ Edit this on Wikidata (ар. Айнтрахт) 2000
8 Сьцяг Францыі ПА Юго Маньецьці Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Францыі Нап Рамэн Дэль Кастыльлё Edit this on Wikidata 1996
12 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Люк Загбэ Edit this on Wikidata 2005
13 Сьцяг Францыі ПА Жарыс Шатар Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Гвадэлюпы Нап Рэмі Лябо Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 2003
17 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Мама Бальдэ Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Францыі Аб Жустэн Бурго Edit this on Wikidata 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Францыі Нап Людавік Ажорк Edit this on Wikidata 1994
23 Сьцяг Малі ПА Камары Думбія Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Францыі ПА Люка Тузар Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Францыі Аб Жульен Лё Кардыналь Edit this on Wikidata 1997
27 Сьцяг Малі Аб Даўда Гіндо Edit this on Wikidata 2002
29 Сьцяг Сэнэгалу Нап Салю Дыёп Edit this on Wikidata 2005
30 Сьцяг Францыі Бр Грэгуар Кудэр Edit this on Wikidata 1999
33 Сьцяг Малі ПА Аміду Макалю Edit this on Wikidata 2006
36 Сьцяг Францыі Аб Рафаэль Лё Ген 2006
50 Сьцяг Ірляндыі Бр Ноа Джоні Edit this on Wikidata 2004
77 Сьцяг Францыі Аб Кені Ляля Edit this on Wikidata 1991
99 Сьцяг Сэнэгалу Нап Патэ Мбуп Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/3911