Валентэн Ранж’е
| Валентэн Ранж’е | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 сьнежня 1994[1][2][3] (31 год) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэн | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2019 | Нант | 119 (8) |
| 2019—2025 | Алімпік Марсэль | 152 (6) |
| 2025— | Рэн | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Валентэ́н Ранж’е́ (па-француску: Valentin Rongier; нар. 7 сьнежня 1994 году) — францускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэн».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ранж’е далучыўся да моладзевай акадэміі «Нанту» ў 2001 годзе. Дэбют гульца ў Лізе 1 за клюб прыпаў на 18 кастрычніка 2014 году ў матчы супраць «Рэймса», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1. Футбаліст у тым матчы выйшаў на замену з лавы запасных, замяніўшы партнэра па камандзе на 78-й хвіліне. Пачынаючы з сэзону 2016—2017 гадоў Ранж’е замацаваўся ў асноўным складзе дружыны і правёў 63 матчы за два сэзоны. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў гулец быў прызначаны капітанам клюбу. 3 верасьня 2019 году Ранж’е далучыўся да марсэльскага «Алімпіку», склаўшы з клюбам пяцігадовую ўгоду. Сума трансфэру склала 13 мільёнаў эўра[4]. Паводле дадатковага пункту «Нант» можа атрымаць яшчэ 50% ад сумы наступнага трансфэру гульца, але сума не павінна перавышаць 8 мільёнаў эўра[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Valentin Rongier // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ VALENTIN RONGIER // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Valentin Rongier // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Mercato OM: Fin du feuilleton, Marseille officialise l'arrivée de Valentin Rongier». 20minutes.
- ↑ «L'OM officialise le transfert de Valentin Rongier». La Provence.