Перайсьці да зьместу

Гаўр (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўр
Поўная назва Havre Athletic Club
Заснаваны 1872
Горад Гаўр, Францыя
Стадыён Асэан
Умяшчальнасьць: 25 178
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 15 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Гаўр» (па-француску: Havre) — францускі футбольны клюб з гораду Гаўру рэгіёну Нармандыя. Заснаваны ў 1872 годзе як спартовы клюб у розных спартовых катэгорыях. Уладальнік Кубка Францыі (1959). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Асэан. Галоўным супернікам ёсьць клюб «Кан». Іхняе супрацьстаяньне клічыцца Нармандзкім дэрбі. Таксама прынцыповым супернікам ёсьць клюб «Лянс» з дэпартамэнту Па-дэ-Кале.

Гульцы «Гаўру» ў 1913 годзе.

Насуперак сьцьверджаньням клюбу, што іхняя гісторыя сягае да 1872 году, насамрэч, клюб быў закладзены ў 1884 годзе купай брытанцаў. Яны стварэньні атлетычны клюб «Гаўр» і спачатку гулялі ў гібрыдную вэрсію футболу, якая спалучала элемэнты рэгбі і ўласна футболу. Такі від спорту называўся камбінацыя. На клясычны футбол прадстаўнікі клюбу пераключыліся ў 1894 годзе.

У 1899 годзе «Гаўр» стаў першым клюбам па-за межамі Парыжу, які здабыў тытул чэмпіёну францускага спаборніцтва. У той час чэмпіянат ладзіўся Зьвязам францускіх таварыстваў атлетычнага спорту. Але варта адзначыць, што парыскія клюбы адмовіліся ад удзелу ў першынстве. Яно лічылі, што гаўрцы ня маюць права на ўдзел у розыгрышы, бо «Гаўр» ня быў чэмпіёнам свайго рэгіёну. Гэтак «Гаўр» выгуляў у паўфінале першынства клюб «Ліль», а ў фінале мусіў згуляць супраць парыскага «Франсэ», які адмовіўся ад гульні. У наступным годзе «Гаўр» зноў браў удзел у чэмпіянаце, перамогшы ў паўфінале клюб «Туркуэн». Гэтым разам «Франсэ» не адмаўляў у фінальным матчы, але парыжане атрымалі паразу ад «Гаўру» зь лікам 1:0.

Клюб славіцца сваёй вядомай моладзевай акадэмія, якая падрыхтоўвае маладых талентаў. Гэтак выхаванцамі клюбнае школы ёсьць Бэнжамэн Мэндзі, Ібраім Ба, Жан-Ален Бумсонг, Лясана Дыяра, Рыяд Магрэз, Стыў Манданда, Вікаш Дарасоо, Поль Пагба і Дымітры Пает. Паводле вынікаў сэзону Лігі 2 2022—2023 гадоў «Гаўр» здабыў перамогу ў чэмпіянаце і, такім чынам, здабыў квіток у найвышэйшы францускі дывізіён упершыню з 2008 году[2].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Францыі Аб Гат’е Льярыс Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Японіі Аб Аюму Сэко Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Францыі Аб Эт’ен Ют Кінку Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Вугоршчыны Аб Ляік Нэго Edit this on Wikidata 1991
8 Сьцяг Марока ПА Ясін Кешта Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Чылі Нап Даміян Пісара Edit this on Wikidata (ар. Удынэзэ) 2005
10 Сьцяг Швайцарыі Нап Фэлікс Мамбімбі Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Францыі Нап Гадсон К’ерэмэ Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Малі Аб Фадэ Дукурэ Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Сэнэгалу ПА Расуль Н’Дыяй Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Францыі Аб Яніс Зуаўі Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Францыі Нап Элізэ Лягбо Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Даніі Нап Юнэс Намлі Edit this on Wikidata 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Францыі Аб Тама Дэлен Edit this on Wikidata 1992
24 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Гі-Наэль Заўры Edit this on Wikidata 2007
26 Сьцяг Францыі ПА Сымон Эбаног Edit this on Wikidata 2004
30 Сьцяг Нямеччыны ПА Рэда Хадра Edit this on Wikidata (ар. Рэймс) 2001
33 Сьцяг Францыі Аб Стэфан Загаду Edit this on Wikidata 2008
45 Сьцяг Сэнэгалу Нап Іса Сумарэ Edit this on Wikidata 2000
50 Сьцяг Францыі Бр Поль Арнье Edit this on Wikidata 2006
70 Сьцяг Танзаніі Нап Мбвана Самата Edit this on Wikidata 1992
77 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Бр Ліянэль Мпасі Edit this on Wikidata 1994
78 Сьцяг Францыі ПА Дарэн Масэнго Edit this on Wikidata 2006
93 Сьцяг Сэнэгалу Аб Аруна Сангант Edit this on Wikidata (капітан) 2002
94 Сьцяг Гвінэі ПА Абдуляй Турэ Edit this on Wikidata 1994
99 Сьцяг Сэнэгалу Бр Мары Дыяў Edit this on Wikidata 1993

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]