Перайсьці да зьместу

Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Француская Ліга 1»)
Ліга 1
Краіна Сьцяг Францыі Францыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1932
Колькасьць камандаў 18
Вылет у Ліга 2
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Францыі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы,
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Пары Сэн-Жэрмэн — 12-ы тытул (2023—2024)
Найбольш пасьпяховы клюб Пары Сэн-Жэрмэн — 12 тытулаў
ТБ-партнэры Canal+, beIN Sport
Сэзон 2024—2025 гадоў

Ліга 1 (па-француску: Ligue 1) — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 18 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іхнае месца займаюць тры наймацнейшыя каманды Лігі 2; яшчэ адзін клюб гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Лігі 2.

Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сэзоне 1932—1933 гадоў і зваўся тады Нацыянальным чэмпіянатам, з 1933 па 2002 гады спаборніцтва мела назоў Дывізіён 1, а ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў Лігу 1. Дзейным чэмпіёнам зьяляецца клюб «Пары Сэн-Жэрмэн».

Прафэсійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 году. У ліпені 1930 году Нацыянальны савет Фэдэрацыі футболу прагаласаваў за прафэсіяналізацыю францускага футболу. Заснавальнікамі прафэсійнага футболу ў Францыі зьяўляюцца Жорж Бяру, Эманюэль Гамбардэльля й Габрыель Ано.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]