Перайсьці да зьместу

Норыдж Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Норыдж Сіці
Поўная назва па-ангельску: Norwich City Football Club
Заснаваны 17 чэрвеня 1902
Горад Норыдж
Стадыён Кэроў Роўд
Умяшчальнасьць: 27 033
Прэзыдэнт Эд Болз[d]
Кіраўнік Дэлія Сьміт[d] і Майкл Ўін-Джонз[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
canaries.co.uk (анг.)

«Норыдж Сіці» (па-ангельску: Norwich City F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Норыдж, што знаходзіцца ў графстве Норфалк. З сэзону 2011—2012 па 2013—2014 гады, «Норыдж Сіці» таксама ў Прэм’ер-лізе пасьля шасьцігадовай адсутнасьці, скончыўшы на другім месцы чэмпіянат футбольнай лігі ў 2010—2011 гадох і атрымаўшы, такім чынам, аўтаматычны пераход у вышэйшы дывізіён[3].

Клюб быў заснаваны ў 1902 годзе. Упершыню клюб трапіў у найвышэйшы ангельскі футбольны дывізіён у 1972 годзе, дзе згуляў у агульнай складанасьці 21 сэзон. «Норыдж Сіці» двойчы перамог у турніры на Кубак Лігі ў 1962 і 1985 гадох. Таксама клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-Лігі ў 1992—1993 гадох, заняўшы ў тым сэзоне трэцяе месца. Клюб згуляў першыя тры сэзоны ў новай лізе, нават праходзячы ў Кубак УЭФА, дзе каманда дасягнула трэцяга раўнду, а таксама вярнулася на адзін сэзон у 2004—2005 гадох.

З 1935 году «Норыдж Сіці» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «​​Кэроў Роўд», а таксама мае даўніе й жорсткае саперніцтва з суседзямі па Усходняй Англіі клюбам «Іпсўіч Таўн», зь якімі яны правялі ўжо агулам 138 матчаў, гэтае дэрбі мае назоў — Дэрбі Ўсходняй Англіі. Песьня заўзятараў «On The Ball, City» разглядаецца як найстарэйшая футбольная песьня ў сьвеце.

Футбольны клюб «Норыдж Сіці» быў створаны паводле выніках сустрэчы ў кафэ «Крытэрыён» у Норыджы 17 чэрвеня 1902 году. Празь некалькі дзён, 2 ліпеня, адбылася яшчэ адна сусрэча з нагоды стварэньня клюбу, якая была арганізавана трыма былымі гульцамі клюбу «Norwich CEYMS», Робэртам Ўэбстэрам, Джозэфам Купэрам і Брэдам Скелі[4][5]. Свой першы матч клюб правёў 6 верасьня 1902 году супраць каманды «Гарыдж і Паркенсан» на пляцоўцы «Ньюмаркет Роўд»[6]. Пасьля паверкі камісіяй Футбольнай асацыяцыі клюб быў адхілены ад аматарскіх гульняў у 1905 годзе, бо быў характарызаваны як арганізацыя з прафэсійнымі прыкметамі. У тым жа годзе «Норыдж Сіці» быў абраны ў якасьці чальца Паўднёвай лігі, а з павелічэньнем колькасьці наведвальнікаў матчаў, клюб быў вымушаны зьехаць зь «Ньюмаркет Роўд» ў 1908 годзе й пераехаць на «Нэст», закінуты кар’ер мелу. Арыгінальнай мянушкай клюбу была «грамадзяне», аднак з 1907 году стала ўжывацца сучасная «канаркі», з-за папулярнай у той час модзе на разьвядзеньне й утрыманьне птушак. Падчас Першай сусьветнай вайны, калі футбол быў прыпынены, перад клюбам паўстала сур’ёзная запазычанасьць, такім чынам 10 сьнежня 1917 году клюб увайшоў у стадыю добраахвотнай ліквідацыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]