П’ер Гёйб’ерг
П’ер Гёйб’ерг | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 жніўня 1995[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тотэнгэм Готспур | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2013 2013—2016 2015 2015—2016 2016—2020 2020— |
Баварыя 2 Баварыя → Аўгсбург (арэнда) → Шальке-04 (арэнда) Саўтгэмптан Тотэнгэм Готспур |
44 (12) 17 (0) 16 (2) 23 (0) 109 (4) 116 (8) |
Зборныя | ||
2014— | Данія | 69 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
П’ер-Эміль Гёйб’ерг (па-дацку: Pierre-Emile Højbjerg; нарадзіўся 5 жніўня 1995 году, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Закончыўшы акадэмію «Капэнгагену», у 2010 годзе далучаецца да «Брэнбю» й ужо праз два гады пераходзіць у «Баварыю Мюнхэн»[4].
Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прыводзіць да выкліку ў галоўную каманду й у сакавіку 2013 году Гёйб’ерг апыняецца на лаўцы запасных у матчы супраць «Баеру» зь Левэркузэну, але на поле гэтак і не зьяўляецца, а гэты матч становіцца адзінаю паразай «Баварыі» ў Бундэсьлізе сэзону 2012—2013 гадоў. 13 красавіка 2013 году Гёйб’ерг дэбютуе за галоўную каманду «Баварыі» й у прафэсійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнбэргу», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71 хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» зь лікам 4:0. На гэты момант Гёйб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхэнцаў у Бундэсьлізе[5], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алябу (17 гадоў і 256 дзён). 4 траўня 2013 году Гёйб’ерг правёў другі матч у Бундэсьлізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92 хвіліне Луіса Густава.
Узорам для перайманьня для Гёйб’ерга зьяўляецца Зынэдын Зыдан[6].
У 2011 годзе Гёйб’ерг быў названы гульцом году Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[7].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гёйб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. Зьяўляўся адным зь лідэраў юнацкай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Гёйб’ерг лічацца адным з самых таленавітых гульцоў у Даніі. Гёйб’ерг таксама мае францускае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[8]. 28 траўня 2014 году гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швэцыі, П’ер правёў у гэтым матчы усе 90 хвілінаў гульнявога часу.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Pierre-Emile Höjbjerg // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Pierre Højbjerg // FBref.com (мн.)
- ^ а б Pierre Hojbjerg // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk
- ^ Rekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de
- ^ Bayerns Supertalent: Zidane ist sein Vorbild. www.fussball-vorort.de
- ^ Talentpriser 2012—1987. www.dbu.dk
- ^ Pierre Højbjerg. www.footballzz.com
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тотэнгэм Готспур — цяперашні склад
|
---|
1 Лярыс · 4 Скіп · 5 Гёйб’ерг · 7 Хын-Мін · 8 Бісума · 9 Рышарлісан · 10 Мэдысан · 11 Хіль · 12 Эмэрсан · 13 Вічарыё · 14 Пэрышыч · 15 Даер · 17 Рамэра · 18 Сэльса · 19 Сэсэньён · 20 Форстэр · 21 Кулушэўскі · 22 Джонсан · 23 Пора · 27 Саламон · 29 Сар · 30 Бэнтанкур · 33 Дэйвіс · 35 Філіпс · 36 Вэліс · 37 ван дэ Вэн · 38 Удогі · 40 Остын · 41 Ўайтман · Трэнэр: Пастэкоглю |