Перайсьці да зьместу

Арэнбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэнбург
Заснаваны 1976
Горад Арэнбург, Расея
Стадыён Газавік
Умяшчальнасьць: 4800
КіраўнікГазпрам
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcorenburg.ru (рас.)

«Арэнбург» (па-расейску: Оренбург) — расейскі футбольны клюб з гораду Арэнбургу. Заснаваны ў 1976 годзе.

Дэбют у першынствах краіны адбыўся ў 1976 годзе, калі «Газавік» замяніў у Другой лізе чэмпіянату СССР іншы арэнбурскі клюб — «Лякаматыў». Адгуляўшы ў гэтай лізе сем гадоў, дамагчыся асаблівых посьпехаў не атрымалася. У 1983 годзе каманда ня здолела заявіцца на турніры, гуляючы ў гэты час на аматарскім узроўні. У 1990 годзе арэнбурскі зноў зьявіўся ў Другой лізе, але зноў каманда была сярод аўтсайдэраў, фінішуючы на 15-м і праз год 18-м месцах.

Хатні стадыён «Арэнбургу».

Першы чэмпіянат Расеі клюб гуляў у Другой лізе, а ў 1993 годзе заняў апошні радок і выбыў у Трэцюю лігу, дзе спаборнічаў чатыры сэзоны. Пасьля скарачэньня Трэцяй лігі ў 1998 годзе, «Газавік» зноў вярнуўся ў склад удзельнікаў другога дывізіёну, выступаючы там ажно да 2010 году. У 2006, 2007 і 2008 гадах арэнбурцы былі другімі у лізе, дзякуючы чаму каманда магла пайсьці на павышэньне, але ад гэтага адмовіліся спонсары з Газпраму, а таксама кіраўніцтва гораду і вобласьці[2]. Пасьля гэтага надыйшлі крыху няўдалыя сэзоны, гэтак у 2009 годзе каманда была на сёмым месцы. Адбыліся і кадравыя зьмены, бо новым дырэктарам стаў Юры Калякін, а новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Галкін. Дзякуючы іхным намаганьням каманда прабілася ў ФНЛ (другі дывізіён). Першы сэзон у новай лізе стаў пераходным з сыстэмы вясна-восень на восень-вясна, у выніку чаго каманды згулялі матчы ў тры колы. У гэты ж час зьмяніўся галоўны трэнэрам, якім стаў Робэрт Еўдакімаў.

У адзінаццаці матчах трэцяга кола было здабыта сем перамог і тры нічыіх, а адзіная параза была зазнаная ад прынцыповага суперніка з калінінградзкая «Балтыкі». Менавіта у барацьбе з гэтым супернікам арэнбуржцы ня здолелі даць рады і паводле дадатковых паказьнікаў страцілі месца ў другім дывізіёне. Ужо праз год дружына вярнулася ў ФНЛ. Гэтым разам каманда ўжо не вяла барацьбу за выжываньне, двойчы запар фінішуючы на пятым радку. Таксама ў 2015 годзе каманда дамаглася найлепшага выніку ў кубкавай гісторыі, дакрочыўшы да паўфіналу турніру, саступіўшы маскавіцкаму «Лякаматыву».

16 траўня 2016 году арэнбурскі клюб упершыню ў сваёй гісторыі атрымаў права ўдзелу у Прэм’ер-лізе паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў. Празь дзевяць дзён ён быў перайменаваны ў «Арэнбург»[3], у тым ліку і пасьля заявы прэзыдэнта РФЗ Віталя Мутко аб тым, што не павінна быць у адной лізе клюбаў, якія належаць адной структуры. Да таго галоўным партнэрам каманды быў Газпрам, які таксама быў фундатарам санкт-пецярбурскага «Зэніту»[4][5]. 30 траўня быў апублікаваны новы лягатып[6]. У свой пачатковы сэзон «Арэнбург» заняў трынаццатае месца, а ў пераходных матчах саступіў «СКА-Хабараўску» і вярнуўся ў ФНЛ. У наступныя гады каманда яшчэ некалькі разоў вярталася ў найвышэйшы дывізіён, час ад часу вылятаючы зь яго. Паводле вынікаў сэзону 2024—2025 гадоў «Арэнбург» зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе, але праз скасаваньне ўдзелу маскавіцкага «Тарпэда», арэнбуржцы захавалі месца ў эліце.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Багдан Аўсяньнікаў Edit this on Wikidata 1999
2 Сьцяг Расеі Аб Станіслаў Паройкаў Edit this on Wikidata 2004
3 Сьцяг Расеі Аб Даніла Вядзернікаў Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Расеі Аб Даніла Хатулёў Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Татаеў Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Турэччыны Нап Эмірджан Гюрлюк Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Камілаў Edit this on Wikidata 1995
9 Сьцяг Расеі Нап Максім Савельеў Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Расеі Нап Сьцяпан Аганесян Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Чылі Нап Хордзі Томпсан Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Марока Аб Фагд Муфі Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Бразыліі Нап Алешандрэ Жэзус Edit this on Wikidata 2001
20 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Рыбчынскі Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Расеі ПА Павал Гарэлаў Edit this on Wikidata 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28 Сьцяг Баўгарыі Аб Эміл Ценаў Edit this on Wikidata 2002
29 Сьцяг Чарнагорыі ПА Уладан Бубаня Edit this on Wikidata 1999
30 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Гедэон Гузіна Edit this on Wikidata 1993
31 Сьцяг Расеі Аб Георгі Зотаў Edit this on Wikidata 1990
33 Сьцяг Грузіі ПА Іраклі Квэквэскіры Edit this on Wikidata 1990
37 Сьцяг Бразыліі ПА Ду Кейройс Edit this on Wikidata (ар. Зэніт) 2000
38 Сьцяг Расеі Аб Арцём Касімаў Edit this on Wikidata 2003
44 Сьцяг Грузіі Аб Анры Чычынадзэ Edit this on Wikidata 1997
57 Сьцяг Расеі ПА Яўген Болатаў Edit this on Wikidata 2001
77 Сьцяг Расеі Нап Ацамаз Равазаў Edit this on Wikidata 2005
85 Сьцяг Расеі Нап Іван Ігнацьеў Edit this on Wikidata 1999
88 Сьцяг Расеі Аб Мікалай Касерык Edit this on Wikidata 2007
95 Сьцяг Расеі Бр Андрэй Хадановіч Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Расеі Бр Мікалай Сысуеў Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]