Аксу (футбольны клюб)
Выгляд
| Аксу | |
| Поўная назва | Ақсу футбол клубы |
|---|---|
| Заснаваны | 2018 |
| Горад | Аксу, Казахстан |
| Стадыён | Цэнтральны Умяшчальнасьць: 11 828 |
| Афіцыйны сайт | |
«Аксу́» (па-казаску: Aqsu) — казаскі футбольны клюб аднайменнага гораду Паўладарскай вобласьці, аднак хатнія матчы клюб ладзіць у Паўладары. Заснаваны ў 2018 годзе, пасьля чаго адразу пачаў выступы ў Другой лізе чэмпіянату Казахстану. Хутка прасунуўшыся праз сыстэму футбольных ліг краіны, у сэзоне 2022 году клюб дэбютаваў у элітным дывізіёне айчыннага першынства.