Андрэй Гарбуноў
Андрэй Гарбуноў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 траўня 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000 | Вейна[d] | 3 (0) |
2001 | Спартак Шклоў | 16 (0) |
2002—2007 | Дняпро Магілёў | 67 (0) |
2008—2011 | Дынама Менск | 61 (0) |
2011 | Нёман Горадня | 9 (0) |
2012—2014 | БАТЭ | 57 (0) |
2014—2017 | Атромітас | 76 (0) |
2018 | Дынама Менск | 28 (0) |
2019 | Тарпэда-БелАЗ | 6 (0) |
Зборныя | ||
2015—2019 | Беларусь | 19 (0) |
Андрэй Гарбуноў (нарадзіўся 29 траўня 1983 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3]. Цяпер працуе трэнэрам.
Паводле некаторых меркаваньняў добра валодаў гульнёй нагамі й гуляў на лініі брамы[4]. Андрэй меў мару выступаць за маскоўскі ЦСКА, за які заўзеў ягоны бацька[5].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футболам пачаў займацца ў магілёўскай СДЮШАР-7, а прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Вейна-Дняпро» ў 2000 годзе. З наступнага сэзону абараняў колеры шклоўскага «Спартака», а ў 2002 годзе быў залічаны ў склад магілёўскага «Дняпра»[6], дзе правёў далі доўгі час, паступова заняўшы месца ў асноўным складзе. Пасьля гэтага некалькі сэзонаў правёў у складзе менскага «Дынама».
У жніўні 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Нёман» з Горадні[7]. 13 студзеня 2012 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[8]. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаўся асноўным галкіпэрам клюбу, здолеўшы выбіць са складу гульца нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго празь некалькі месяцаў знаходжаньня ў стане клюбу падоўжыў кантракт да 2015 году[5]. Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны найлепшым гульцом барысаўскага клюбу за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана Брэсана[9]. Акрамя таго Гарбуноў стаўся й найлепшым брамнікам чэмпіянату[10].
У пачатку красавіка 2014 году кантракт з БАТЭ быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[11]. У першай палове 2014 году заставаўся бяз клюбу, аднак у ліпені 2014 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Атромітас»[12]. Спачатку быў другім брамнікам клюбу, а ў лістападзе 2014 году здолеў замацавацца ў стартавым складзе. Выявіў сябе выдатным футбалістам у сэзоне 2014—2015 гадоў, калі згуляў 12 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце і дапамог «Атромітасу» трапіць у Лігу Эўропы. 6 жніўня 2015 году, захаваўшы ў недатыкальнасьці браму ў матчы Лігі Эўропы супраць швэдзкага АІКу (1:0), дасягнуўшы адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на найвышэйшым узроўні і тым самым далучыўшыся да беларускага клюбу «сухіх» брамнікаў[13]. У пачатку 2016 году страціў месца ў асноўным складзе і да канца сэзону не зьяўляўся на полі. «Атромітас» прапанаваў падоўжыць кантракт, але Андрэй разглядаў іншыя варыянты працягу кар’еры[14]. 27 чэрвеня футбаліст усё ж пастанавіў застацца ў «Атромітасе», адначасна зьмяніўшы нумар з 30-га на 35-ы[15]. У сэзоне 2016—2017 гадоў быў трывалым асноўным брамнікам. Пакінуў клюб у траўні 2017 году[16].
У студзені 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[17]. Замацаваўся ў якасьці першага брамніка каманды, выцесьніўшы Сяргея Ігнатовіча. Паводле вынікаў сэзону 2018 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 году стала вядома, што Гарбуноў пакідае «Дынама» па заканчэньні ўгоды[18]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[19]. У жодзінскай камандзе ня даў рады ў канкурэнтнай барацьбе з Уладзімерам Бушмам, у выніку чаго ў матчах зьяўляўся эпізадычна, а з верасьня праз траўмы выбыў да канца сэзону. У пачатку 2020 году заставаўся па-за складам ды не браў удзелу ў таварыскіх матчах. У сакавіку 2020 году кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» быў скасаваны[20].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2012, 2013
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2009
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2012, 2018
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2018
- Уладальнік самай працяглай сухой сэрыі чэмпіянату Беларусі ў 2008 годзе
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | –14 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andrey Gorbunov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Andrey Harbunow // FBref.com (мн.)
- ^ Андрей Горбунов провел 100 «сухих» матчей на высшем уровне (рас.)
- ^ Андрей Горбунов: «После завершении карьеры хочется остаться в футболе»
- ^ а б Андрей Горбунов: «Всегда мечтал играть за московский ЦСКА»
- ^ Голкипер Андрей Горбунов стал футболистом борисовского БАТЭ
- ^ Горбунов подписал контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Андрей Горбунов стал игроком БАТЭ (рас.) «Прессбол», 13 студзеня 2012
- ^ БАТЭ определил Горбунова лучшим игроком сезона
- ^ Андрей Горбунов: «Удивлен, что Сулимы не было в списке претендентов на награду»
- ^ БАТЭ расстался с Горбуновым (рас.)
- ^ Андрей Горбунов подписал контракт с «Атромитосом»
- ^ Андрей Горбунов сыграл 100 "сухих" матчей на высшем уровне
- ^ У Андрея Горбунова есть несколько вариантов продолжения карьеры
- ^ Андрей Горбунов продлил контракт с "Атромитосом" и сменил игровой номер
- ^ «Атромитос» попрощался с Андреем Горбуновым (рас.)
- ^ Андрей Горбунов стал игроком минского «Динамо» (рас.)
- ^ Горбунов покинул минское "Динамо"
- ^ «Торпедо-БелАЗ» объявило о подписании Горбунова (рас.)
- ^ Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 29 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Спартак» Шклоў
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Атромітас» Атэны
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты