Абмеркаваньне:Ішкальдзь
Выгляд
Уніфікацыя назваў
[рэдагаваць крыніцу]Магчыма, больш правільным варыянтам будзе траецкі замест троіцкага? Прынамсі, па спасылцы — траецкі. Напэўна, будзе лепей, калі назвы будуць уніфікаванымі. --zedlik 10:11, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Сапраўды, у арыгінальным артыкуле ў варыянце траецкі. Гэх, шкада, няма ў нас аналягу Праўце сьмялей! ;) --Taravyvan Adijene 10:33, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Дык трэба перакласьці :-) Але з іншага боку ўніфікацыі назваў лепей абмяркоўваць. --EugeneZelenko 14:01, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Трэба перакласьці ня толькі дзеля ўніфікацыі назваў, а ўвогуле таму што карысная службовая старонка. :) --Taravyvan Adijene 14:14, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Пра старонку цалкам згодны. Пра ўніфікацыю назваў меў на ўвазе пачатковы камэнтар Zedlik-а. --EugeneZelenko 14:19, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Трэба перакласьці ня толькі дзеля ўніфікацыі назваў, а ўвогуле таму што карысная службовая старонка. :) --Taravyvan Adijene 14:14, 11 верасьня 2008 (UTC)
- Дык трэба перакласьці :-) Але з іншага боку ўніфікацыі назваў лепей абмяркоўваць. --EugeneZelenko 14:01, 11 верасьня 2008 (UTC)
Традыцыйныя беларускія назвы
[рэдагаваць крыніцу]Каравул! Трэба пераймяноўваць у Іскаўць альбо Ікесколу! Правіла традыцыйных беларускіх назваў у небяспэцы! -- Taravyvan Adijene 01:04, 21 ліпеня 2019 (MSK)
- Вашыя паводзіны нагадваюць сытуацыю, калі на форуме нейкі крэмлебот пачынае песьню пра тое, што ўсё вакол расейскае і ўсе расейцы і абавязкова знаходзіцца той, хто яму адказвае, што Беларусь — гэта Беларусь, Украіна — гэта Ўкраіна, а Расея — гэта Расея. Тады ў адказ крэмлебот пытае: «ты сьвидомый змагар»? Вось і вы сябе так паводзіце. Вы хочаце паказаць, што тыя, хто бароняць традыцыйныя назвы — гэта маргіналы, якія змагаюцца незразумела за што і чаму, проста нейкія прыдуркаватыя і неадукаваныя людзі. Вашая пазыцыя вельмі дэструктыўная. Тое, што зрабілі зь Беларусьсю, зь яе тапанімікай, мовай, культурай — гэта вар’яцтва. Над гэтым сьмяяцца — яшчэ большае вар’яцтва. Калі вам падабаюцца назвы Мінск, Гродна, Брэст, то пішыце іх, вам ніхто не забараняе гэтае рабіць. А вось абражаць нікога ня трэба. --Ліцьвін (гутаркі) 01:36, 21 ліпеня 2019 (MSK)
- Цікавы артыкул. Патрэбныя дадатковыя зьвесткі. --Ліцьвін (гутаркі) 01:53, 21 ліпеня 2019 (MSK)
- Каб не было падобнай рэакцыі, трэба ўважлівей чытаць правіла ВП:БТГН: Адным з захадаў падобнай палітыкі было зьнішчэньне беларускай тапанімікі, якое выявілася ў афіцыйным зьмяненьні традыцыйных гістарычных назваў геаграфічных аб'ектаў (афіцыйнае перайменаваньне) або неафіцыйным перайначваньні іх на чужынскі капыл (неафіцыйнае перайменаваньне). <...> Да традыцыйных гістарычных назваў належаць <...> формы, атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай тапанімічнай практыкай. Тым часам у памянёным допісе чытаем: і гэтае "Ікішколе" або "Ікскола" лёгка магло трансфармавацца суседзямі-славянамі ў "Ішкалдзь (Іскаўць)". Увогуле, хоць падобная інфармацыя можа зацікавіць з гледзішча этымалёгіі, аднак аўтар ня ёсьць экспэртам у гэтай галіне, а допіс ня ёсьць артыкулам у вартым даверу выданьні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:54, 21 ліпеня 2019 (MSK)