Дуброўна (Берасьцейская вобласьць)
Дуброўна лац. Dubroŭna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Крашынскі |
Насельніцтва: | 37 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
СААТА: | 1204830021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′26.1″ пн. ш. 26°7′19.6″ у. д. / 53.20725° пн. ш. 26.122111° у. д.Каардынаты: 53°12′26.1″ пн. ш. 26°7′19.6″ у. д. / 53.20725° пн. ш. 26.122111° у. д. |
± Дуброўна |
Дубро́ўна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Шчары. Уваходзіць у склад Крашынскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1909 год Дуброўна была ў складзе Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 30 двароў. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе быў 1 двор.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуброўна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 12 дамоў.
У 1939 годзе Дуброўна ўвайшла ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году Дуброўна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. На 1998 год у вёсцы было 27 двароў, працавала крама. На 2005 год — 21 двор.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 255 чал. у вёсцы Дуброўна і 7 чал. у фальварку Дуброўна; 1921 год — 50 чал.; 1959 год — 113 чал.; 1999 год — 45 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 36 чал.; 2010 год — 37 чал.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 67.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.